Буціла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Буціла (Бутыла, Буцель, Боцель), Боціла (Батыла) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Буціла, Ботыла, Ботэла або Бутэл (Butila, *Botilo[1], Botella[2], Butel[3]) — імя германскага (гоцкага[4]) паходжаньня[5]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[6].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Botel[7].
У Прусіі бытавала імя Бутэла (Бутыла, Бутыл): Butele (1267 і 1384 гады)[8], Buthele (1344 год)[8], Butil (1363[9] і 1407 гады[8]), Butyle (1400 год)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: на Бастунцовъ: на Бутеля Станевича (1444 год)[10]; nobili Georgio Butilowicz (30 траўня 1496 году)[11]; пустовъщины… а Бутилову (12 кастрычніка 1509 году)[12]; до Станеля Бутиловича, мещанина (28 ліпеня 1539 году)[13]; Szirman Boczilowic… Iwan Boczilowic… Ilko Boczilowic… Hryssko Boczilowicz (1558 год)[14]; Sienko Botyło (1560 год)[15]; Bocielewicz (1636 год)[16]; Микулай Степанов сын Бутеля (1655 год)[17]; Jan Bucela (12 ліпеня 1655 году)[18]; Bucelewiczowa Marcinowa (1663 год)[19]; Bociłowa (1671—1681 гады)[20]; od P. Jerzego Buciły (1690 год)[21]; Stanisław Bucela (1697 год)[22]; Anna Bucielewicz (1804 год)[23]; Butajło (1909 год)[24][25].
Remove ads
Носьбіты
- Юры Буціла — курклянскі шляхціч, які ўпамінаецца ў рэестры Жамойцкага княства 1690 году
- Ян Казімер Мікалаевіч Буцела — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, скарбнік пінскі ў 1688—1705 гадох[26]
- Максім Баціла — жыхар вёскі Белага (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1618 годзе[27]
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся маёнтак Боцелі (Ботели) і Боцельская пушча ў Вількамірскім павеце[28].
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Буцілы, на гістарычнай Полаччыне — Бацілоўшчына, на гістарычнай Аршаншчыне — Бутэлеўшчына.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads