Пышна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пышна
Remove ads

Пы́шна[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Ўшачы. Уваходзіць у склад Стайскага сельсавету Лепельскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 292 чалавекі. Знаходзіцца за 18 км на паўночны захад ад места і чыгуначнай станцыі Лепель, на аўтамабільнай дарозе Лепель — Докшыцы.

Хуткія факты

Пышна — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся сядзіба Сяляваў, помнік архітэктуры XIX ст.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Сядзіба. А. Адам, 1812 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Пышна ўпамінаецца ў XVIII ст. як мястэчка Полацкага ваяводзтва, уладаньне Храптовічаў.

У 1767 годзе Яўхім Храптовіч прадаў яго Фабіяну Кашчыцу. Пазьней маёнткам валодалі Сялявы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Пышна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Лепельскага павету Віцебскай губэрні. У пачатку 1836 году мястэчка перайшло да Шчытаў. На 1886 год у Пышне было 14 двароў, дзеялі царква і юдэйскі малітоўны дом, працавалі пачатковая школа, валасная ўправа, гарбарня і крама.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Пышна занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пышна абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 году Пышна вярнулі БССР, дзе яно стала цэнтрам сельсавету Лепельскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі.

На 1999 год у Пышне было 136 двароў, на 2001 год — 139. 10 кастрычніка 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Пышнянскага сельсавету вёску перадалі ў склад Стайскага сельсавету[3].

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 165 чал. (71 муж. і 94 жан.), зь іх шляхты 1 муж. і 1 жан., духоўнага стану праваслаўнага 2 муж. і 2 жан., мяшчанаў-юдэяў 40 муж. і 61 жан., сялянаў зямянскіх 10 муж. і 12 жан., сялянаў скарбовых 16 муж. і 18 жан., аднадворцаў 1 муж., адстаўных салдатаў 1 муж.[4]; 1886 год — 128 чал. (228 муж. і 221 жан.); 1888 год — 157 чал.[5]
  • XX стагодзьдзе: 1999 год — 335 чал.[6]
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 355 чал.[7]; 2010 год — 292 чал.

Інфраструктура

У Пышна працуюць школа, лякарня, клюб, бібліятэка, пошта.

Remove ads

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына

  • Капліца рымска-каталіцкая (XIX ст.)
  • Сядзіба Сяляваў (XVIII ст.)
  • Царква Ўшэсьця Гасподняга (1841)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads