Пількаўшчына

вёска ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Пількаўшчына
Remove ads

Пі́лькаўшчына[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Сваткаўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У 1868 годзе вёска Мядзельскай воласці Вілейскага павету Віленскай губэрні, 6 двароў, 49 жыхароў. У 1904 годзе вёска, 124 жыхары, у 1908 годзе — 19 двароў, 119 жыхароў.

У 1921 годзе вёска ў гміне Мядзел Дунілавіцкага (з 1925 году Пастаўскага) павету Віленскага ваяводзтва, 22 двары, 104 жыхары.

З 12 кастрычніка 1940 году ў Сваткаўскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вялейскай, з 20 верасьня 1944 году ў Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 году Менскай абласцей.

У 1948 годзе створаны калгас «Новы шлях». З 1950 да 1959 года вёска — цэнтар узбуйненага калгасу «Зара» (да 30 ліпеня 1957 года калгас імя Молатава), з 1988 году ў калгасе імя Леніна, з 1994 года ў аграфірме «Зара», з сакавіка 1997 году ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве імя М. Танка (цэнтар — вёска Сваткі).

Remove ads

Насельніцтва

  • 1931 год — 24 двары, 132 жыхары[2]
  • 1940 год — 26 двароў, 134 жыхары
  • 1960 год — 132 жыхары
  • 1997 год — 40 двароў, 92 жыхары
  • 2009 год — 61 чалавек[3]

Славутасьці

Thumb
Хата, у якой нарадзіўся М. Танк (цяпер музей)
  • Хата, у якой нарадзіўся Максім Танк. Хутар, на якім нарадзіўся паэт, знаходзіцца на ўскрайку лесу, за кілямэтар ад вёскі Пількаўшчына[4].

Асобы

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads