Пімен Панчанка
беларускі савецкі паэт, перакладнік, публіцыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пі́мен Емялья́навіч Па́нчанка (23 жніўня 1917, Рэвель, цяперашні Талін — 2 красавіка 1995, Менск, Беларусь) — беларускі паэт, перакладчык, крытык. Народны паэт Беларусі (1973).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Бацькі — бедныя сяляне, у пошуках заробку выехалі ў Прыбалтыку. У 1920 годзе сям’я вярнулася ў Бягомель. У 1934 годзе скончыў пэдагагічныя курсы ў Бабруйску. У 1934—1935 гадах — загадчык Алянскай пачатковай школы Бабруйскага раёну, у 1935—1936 гадах — настаўнік Казуліцкай няпоўнай сярэдняй школы Качэрыцкага раёну, у 1938—1939 гадах выкладаў мову і літаратуру ў Качэрыцкай сярэдняй школе Магілёўскай вобласьці.
Першыя вершы зьявіліся ў 1934 годзе ў качэрыцкай раённай газэце «Кіравец» і альманаху «Ўдарнікі».
Навучаўся завочна на філялягічным факультэце Менскага настаўніцкага інстытуту (скончыў у 1939 годзе). Зь верасьня 1939 году да студзеня 1946 году ў Чырвонай Арміі — спэцыяльны карэспандэнт, пісьменьнік у армейскіх і франтавых газэтах.
Прымаў удзел у паходзе Савецкай Арміі ў Заходнюю Беларусь у верасьні 1939 году, у баях на Бранскім, Заходнім, Калінінскім, Паўночна-Заходнім франтах, у 1944—1945 гадах знаходзіўся з часткамі Савецкай Арміі ў Іране.
З 1946 году працаваў у рэдакцыях часопісу «Вожык», газэты «Літаратура і мастацтва», быў галоўным рэдактарам часопісаў «Советская Отчизна» (цяпер «Нёман», 1954—1958), «Маладосць» (1958—1966).
У часы рэдактарства Панчанкі ў часопісе «Маладосць» расквітнеў талент Васіля Быкава. Пасьля таго, як у 1965 годзе была надрукаваная аповесьць «Мёртвым не баліць», Панчанка хутка быў зьняты з пасады галоўнага рэдактара[2].
Сакратар праўленьня СП БССР (1966—1971).
Як сябра дэлегацыі БССР у 1958 годзе прымаў удзел у рабоце XIII сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1957—1967, 1971—1975), старшынём Рэспубліканскага камітэта абароны міру. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру з 1989 году. Сябра СП СССР з 1938 году.
Адзін з падпісантаў адкрытага ліста да Міхаіла Гарбачова ў абарону беларускай нацыянальнай культуры і мовы.
Remove ads
Жыве Беларусь!

Пімен Панчанка — аўтар тэксту[a] «Партызанскага маршу»[3][4], улёткі зь якім захоўваюцца ў фондах Віцебскага абласнога краязнаўчага музэю:
![]() |
![]() | |
У 1995 годзе ён разам з Народны паэтам Беларусі Максімам Танкам, акадэмікам і віцэ-прэзыдэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Радзімам Гарэцкім і іншымі беларускімі творчымі і навуковымі дзеячамі выступіў з прапановай прыняць у якасьці дзяржаўнага гімну Беларусі верш Алеся Ставера «Вякамі стваралі мы нашу дзяржаву», дзе апяваюцца герб Пагоня і бел-чырвона-белы сьцяг (сьцяг Айчыны) і сьцьвярджаецца нацыянальны дэвіз: «Дружней, беларусы! Гучней, беларусы! Гукайма: Жыве Беларусь!»[7].
Remove ads
Пратэст супраць зьнішчэньня беларускай мовы
У 1964 годзе Пімен Панчанка напісаў верш «Родная мова», у якім выказаў пратэст супраць зьнішчэньня беларускай мовы савецкімі ўладамі:
![]() |
Ці плачу я, ці пяю?.. |
![]() |
Аднак на патрабаваньне выдавецтва (іначай — кніга не выйдзе) паэт мусіў зьмяніць фінальную страфу на «Ці плачу я, ці пяю, / Ці размаўляю з матуляю — Песьню сваю, мову сваю / Я да грудзей прытульваю». У такім выглядзе «Родная мова» друкавалася ва ўсіх выбраных, зборах твораў і школьных падручніках[8].
Творчасьць
Зборнікі паэзіі
|
|
|
Зборы твораў
- 1959 Збор твораў у 2-х тамах
- 1967—1971 Збор твораў у 3-х тамах
- 1981—1983 Збор твораў у 4-х тамах.
Іншае
- 1977 «На паэтычным небасхіле» літаратурна-крытычныя артыкулы
Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Ф. Шылера («Разбойнікі»), А. Міцкевіча, Я. Райніса, А. Пракоф’ева, А. Суркова, Т. Масэнкі, Б. Чалага, паэму М. Нагнібеды «Матулям з Расой» і інш.
Многія вершы пакладзены на музыку.
Remove ads
Узнагароды і званьні
- 1959 — Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы за «Патрыятычную песню»
- 1967 — Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы за кнігу вершаў «Пры святле маланак»
- 1973 — Народны паэт БССР
- 1981 — Дзяржаўная прэмія СССР за кнігу вершаў «Где ночует жаворонок» (Масква, 1979)
- ордэн Леніна,
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга (3-чы),
- ордэн «Знак Пашаны» (2-чы),
- ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі,
- ордэн Айчыннай вайны II ступені,
- мэдалі.
Remove ads
Ушанаваньне памяці
18 студзеня 1996 году ў гонар Пімена Панчанкі назвалі адну з новых вуліцаў Менску (мікрараён Сухарава).
Заўвагі
- Аснова тэксту — пераклад на беларускую мову верша Аляксея Суркова(ru)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads