Рабан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рабан, Рапан, Грабан — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Грабан, Рабан або Рапан (Hraban, Rabanus, Rapan) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -рабан- (-рапан-, -рап-) паходзіць ад стараверхненямецкага hraban 'крумкач'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Рапа, Рапш; адзначаліся германскія імёны Rappo, Rapsch.
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Rab, Rabe, Rabel (Rabil), Rabian[3].
У Прусіі бытавалі імёны: Rabil (1342 год), Rabutte / Robuth[a] (1385 год)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: людеи… Мацка Ропановича (8 сьнежня 1522 году)[6]; Робан Богдановичъ[7], Берънать Ропановичъ… Ропанъ Жаковичъ[8], Мартинъ Ропановичъ[9] (1528 год); приставницства Ропанова Петровича… Можейко Рапанович… Ропан Мижейкович (1538 год)[10]; село Ропановичи (1554 год)[11]; Андрей Грабанъ (1566 год)[12]; Адамъ Ропановичъ (1567 год)[13]; шляхтичовъ… Юря Рапановича (7 жніня 1601 году)[14]; J. M. księży… Jerzego Rabanowicza… oyciec Rabanowicz (2 сакавіка 1764 году)[15].
Remove ads
Носьбіты
- Рабан Маўр (каля 780—856) — нямецкі багаслоў
- Рабан Багданавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Бэрнат Рапанавіч і Рапан Жакавіч — ковенскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Марцін Рапанавіч — кельменскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Рапан Пятровіч — прыстаў дзірванскі ў Жамойцкім старостве, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох
- Мажэйка Рапанавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537 годзе
- Яўген Рапановіч (1929—1987) — беларускі філёляг
Рапановічы (Rapanowicz) — літоўскі шляхецкі род[16].
У XVI ст. існавала сяло Рапанавічы (Рапановичи) у Жамойцкім старостве[17].
Remove ads
Заўвагі
- Адзначалася старажытнае германскае імя Rabod[4]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads