Мажэйка (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мажэйка (Мазейка, Майжэйка), Мажэка (Мазека, Майзека), Мажыка, Мяжэйка — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Мазека або Мазіка (Mazecha, Mazika, *Masico[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова маз- (мез-, мас-) (імёны ліцьвінаў Мажэла, Мазан, Мазгіль; германскія імёны Mazela, Massana, Mesgilo) узыходзіць да гоцкага *Matja 'есьці, ядун'[3], стараверхненямецкага maz 'ежа'[4] (беларускае мажны[a] 'рослы, поўны, моцнага целаскладу; тоўсты').
У Прусіі бытавала імя Masicke (1346 і 1401 гады)[5].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Мазэйка (Mozejko)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Maseke (Старэйшая рыфмаваная хроніка)[7]; вызвали есмы с Литовъское земле два братеньця Тутения а Моижека (1264—1301 гады)[8]; Можеику чоловекъ (22 чэрвеня 1415 году[9] паводле выпісу 9 чэрвеня 1614 году)[10]; Moseyko (1419 год)[11]; Можеику три семеици[12], Кгинътовту Кубетовичу чоловекъ Можеико путныи[13], чотыри чоловеки в Скрабличикох у Мерецкои волости… а Можеика[14], бискупу жомоитскому шесть чоловековъ… Можеико[15], Можеику две семъици… Можеику два чоловека у Видуклях[16], Можеику два чоловеки у Крожех… Можеику чоловекь Квеибугъ у Видуклях[17] (1440—1492 гады); honorabilibus generosis et nobilibus dominis… Alberto Moszeykowycz de Ywyenyecz (15 чэрвеня 1477 году)[18]; людеи браславских одну службу, на имя Семена Моижейкова (12 чэрвеня 1506 году)[19]; у слуги нашого у путного у велюнъца на имя у Якгаила Мажыиковича и въ братыи его въ Якмина а въ Кгинтовта (18 лютага 1509 году)[20]; в повете Городеньскомъ Жорославское волости… людеи… Ивана Межеиковича (23 чэрвеня 1511 году)[21]; людеи наших в Городеиском повете в Жерославскои волости… Ивана Можеиковича, Зенова Можеиковича (24 чэрвеня 1514 году)[22]; nobilis Możeyko (6 сьнежня 1522 году)[23]; Можеко Олехновичъ[24], Можеико Тишъковичъ[25], Можеико Ячевичъ… Щепанъ Можеиковичъ[26], Томашъ Можеиковичъ[27], Хрщон Можеиковичъ[28], Можеико Пикелевичъ[29], Янъ Можеиковичъ… Можеиковая вдова[30], Довкгял Можеиковичъ… Анъдрея Межеиковичъ[31], Можеико Бутвиловичъ[32], Якубъ Можеиковичъ… Юри Можеиковичъ[33], Можеико Юдеиковичъ[34], Янъко Можеиковичъ[35], Бартош Можеиковичъ[36] (1528 год); лесничый подляшъский Патей Тишковичъ… братомъ его Можейком (27 траўня 1529 году)[37]; а въ людей нашыхъ — высокодворцов же, на ймя в Римъка Можиковича (сьнежань 1534 году)[38]; Jan Moyzekowicz (4 сьнежня 1553 году)[39]; село Можейковичи (1554 год)[40]; Blazei a Mikuc Mozieikowicy (1558 год)[41]; Możeyko Stankowicz… Staś Mozeykowicz (1561 год)[42]; небожъчицы Галены Григор’евъны Можеиковича (8 кастрычніка 1593 году)[43]; Waśko Mozeykowicz… Moyzeyko Burdzik (1641 год)[44]; Alexander Możeyko… Siemion Możeyko… Andrzey Możeyko (4 красавіка 1657 году)[45]; Michał Możeyko (1667 год)[46]; Filip Możeyko (1690 год)[47]; Mozeyko (1710 год)[48]; Roman Możeyko bojaryn, dym odin (29 студзеня 1730 году)[49]; Mozeyki… Mazyki (1744 год)[50]; Marianna Mazeyko (1773 год)[51]; Mazik (канец XIX ст.)[52].
Remove ads
Носьбіты
- Мажэйка — літоўскі баярын, які атрымаў ад вялікага князя Вітаўта чалавека ў Калтынянскай воласьці (Жамойць
- Мажэйка — літоўскі баярын, які атрымаў наданьні ад вялікага князя Казімера
- Мажэйка Цішкавіч — камянецкі баярын, які ўпамінаецца ў 1523 годзе[53] і ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Мажэка Алехнавіч — кернаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Мажэйка Юр’евіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1538 годзе[54]
- Раман Мажэйка — жыхар мястэчка Варонечы (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1618 годзе[55]
- Андрэй Мазека — жыхар вёскі Юравічаў (каля Ігумену), які ўпамінаецца ў 1701 годзе[56]
- Пётар Мазейка — жыхар вёскі Логвіна (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1749 годзе[57]
- Фёдар Мазека — жыхар вёскі Гваздаў або Заляшанаў (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1766 годзе[58]
- Рыгор і Яўстах Мажэйкі — шляхцічы Полацкага ваяводзтва, якія ўпамінаюцца ў 1765 годзе[59]
- Алаіз, Тэадор, Францішак і Якуб Мажэйкі — шляхцічы Менскага ваяводзтва, якія ўпамінаюцца ў 1787 годзе[60]
Мажэйкі[61] (Możejko) гербу Лебедзь — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Сьвянцянаў[62] і Троцкага павету[63].
Мажэйкі-Каранеўскія[64] — літоўскі шляхецкі род.
Мазэйка (Mazejko, Mozejko) і Мазэйковіч (Mozejkowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[65].
На 1906 год існавала вёска Мажэкі ў Невельскім павеце Віцебскай губэрні[66].
На 1909 год існаваў маёнтак Мажэйкі ў Менскім павеце Менскай губэрні[67].
На 1910 год існаваў выселак Мазыкі ў Амсьціслаўскім павеце Магілёўскай губэрні[68].
На гістарычнай Віцебшчыне існуе вёска Мазекі, на гістарычнай Амсьціслаўшчыне — Мазыкі. Вёскі з назвай Мажэйкі існуюць на гістарычных Ашмяншчыне, Берасьцейшчыне і Лідчыне. У былым Жамойцкім старостве існуе места Мажэйкі, на гістарычнай Лідчыне — вёскі Мажэйкаўшчына, Мажэйкава і Вялікае Мажэйкава, на гістарычнай Полаччыне — вёска Мажэйчына.
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads