Радзівілкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Радзіві́лкі[1] — вёска ў Беларусі, каля Аўгустоўскага каналу. Уваходзяць у склад Сапоцкінскага сельсавету Гарадзенскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Remove ads
Назва
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Радзівіл цалкам адпавядае засьведчанаму ў гістарычных крыніцах старажытнаму германскаму імя Ratwilius[2][3].
Насельніцтва
- 1999 год — 171 чалавек
- 2010 год — 113 чалавек
Славутасьці
На ўсходзе вёскі часткова захаваўся маёнтак Сьвяцак Гурскіх. У адрозьненьне ад Сьвяцку Валовічаў маёнтак захаваўся толькі часткова. Захаваліся арыгінальныя каскадныя вадаёмы (пяць сажалак), частка парку з рэдкімі расьлінамі, некаторыя пабудовы.
Радзівілкі перайшлі да роду Гурскіх ад манахаў-камедулаў зь Віграў у 1820 годзе. Манахі абаснаваліся ў гэтай мясцовасьці, заклаўшы парк яшчэ ў XVII стагодзьдзі[4].
Маёнтак — аднапавярховы каменны дом быў пабудаваны Юзэфам Гурскім у 1828 годзе, а ў пачатку XX ст. Пётар Гурскі дабудаваў двухпавярховы будынак[4].
У канцы 1940-х гадоў у маёнтку знаходзіўся інтэрнат для інвалідаў вайны.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads