Раман Гаеў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раман Гаеў (нар. 20 студзеня 1989 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
З 2005 году выступаў у дублі менскага «Дынама». У 2008 годзе згуляў 9 матчаў у Найвышэйшай лізе за асноўную каманду менчукоў. Сэзон 2010 году правёў у арэндзе ў гомельскім ДБК, а пасьля выступаў за сталічныя клюбы Першай лігі, як то «Партызан», СКВІЧ і «Іслач». У красавіку 2015 году стаў гульцом «Крумкачоў»[3], якому дапамог прабіцца ў Найвышэйшую лігу.
У жніўні 2016 году перайшоў у менскае «Тарпэда»[4], дзе замацаваўся ў пачатковым складзе. Толькі ў сэзоне 2019 году страціў месца ў асноўным складзе. У ліпені 2019 году пакінуў «Тарпэда» ў сувязі зь фінансавымі цяжкасьцямі. У жніўні 2019 году стаў гульцом «Андэрдога» з Чысьці[5]. У сакавіку 2020 году вярнуўся ў склад «Крумкачоў»[6]. Спачатку выходзіў на замену, пасьля зьяўляўся ў стартавым складзе. У ліпені 2020 году пакінуў каманду[7] і неўзабаве далучыўся да рагачоўскага «Дняпра»[8].
У першай палове 2021 году заставаўся гульцом рагачоўскай каманды, якая зьмяніла назву на «Макслайн», а ў ліпені 2021 году перайшоў у польскі клюб «Старогард Гданьскі» з чацьвертага дывізіёну[9]. Пазьней далучыўся да «Глухалазаў», а ў сэзоне 2022—2023 гадоў стаў выступаць за «Тэмпа».
Міжнародная
У 2008—2009 гадах згуляў тры матчы за малодшую моладзевую зборную Беларусі.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads