Ровенская Слабада

вёска ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ровенская Слабада
Remove ads

Ро́венская Слабада́вёска на поўдні Рэчыцкага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі. Ёсьць цэнтрам аднайменнага сельсавету[3].

Хуткія факты

Месьціцца за 18 км на поўдзень ад Рэчыцы і за 68 км на захад ад Гомелю. Побач знаходзіцца аўтадарога Р-33 Хвойнікі—Рэчыца. На захадзе мэліярацыйныя каналы. Прамалінейную вуліцу, блізкую да мэрыдыянальнай накіраванасьці, на поўдні перасякае крывалінейная вуліца. Пасярод галоўнай вуліцы да яе далучаецца кароткая вуліца. Двухбаковая забудова складаецца з драўляных сядзібаў. Працуюць аддзяленьне сувязі, амбуляторыя, бібліятэка, вэтэрынарны ўчастак, дзіцячы сад, калгас, камбінат побытавага абслугоўваньня, крама, лесапільня, лясьніцтва, млын, музычная і сярэдняя школы, музэй «Памяць» і цагельня[4]. У музэі «Памяць» захоўваюць капсулы з попелам усіх спаленых нямецкімі карнікамі вёсак Гомельскай вобласьці падчас Нямецка-савецкай вайны[5].

Remove ads

Мінуўшчына

У 1639 годзе згадваецца як селішча ва ўладаньні Рэчыцкага кляштару дамініканцаў у Рэчыцкім павеце ВКЛ[6]. На пачатку ХІХ стагодзьдзя згадваецца ў якасьці сяленьня ў Рэчыцкім павеце Менскай губэрні (Расейская імпэрыя). З 1824 году ў мясцовай царкве сьвятога Мікалая захоўваліся мэтрычныя кнігі. У 1848 годзе пабудавалі новую драўляную царкву. На 1885 год была цэнтрам воласьці, што налічвала 20 сяленьняў з 665 дварамі. Паводле перапісу 1897 году, у Ровенскай Слабадзе працавалі аддзяленьне сувязі, капліца, карчма, народная вучэльня, хлебазапасная крама і царква. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ровенская Слабада абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Улетку 1918 году ў вёсцы стварылі партызанскі атрад лікам 250 чалавек, які ўдзельнічаў у баях супраць нямецкага войска. 8 сьнежня 1926 году Ровенская Слабада ўвайшла ў склад Беларуская ССР, дзе стала цэнтрам сельсавету Рэчыцкага раёну Рэчыцкай акругі. 9 чэрвеня 1927 году перайшла ў склад Гомельскай акругі. У 1930 годзе ў вёсцы працавалі аддзяленьне спажывецкай каапэрацыі, пачатковая школа і хата-чытальня. У 1931 годзе ўтварылі калгас імя Дзяржынскага і працавалі ваўначоска, вятрак, паравы млын, сталярня і шорная майстэрня. Падчас Нямецка-савецкай вайны дзейнічала падпольная група, якой кіравалі А.Ц. Дворнік і М.І. Зьвяртоўскі. У 1942 годзе нямецкія акупанты забілі 40 вяскоўцаў і спалілі 218 двароў. У лістападзе 1943 годзе ў баях за вёску загінула 232 чырвонаармейцы, якіх пахавалі ў брацкай магіле ў парку каля клюбу. 14 лістапада 1943 году Чырвоную Слабаду заняло Савецкае войска. На фронце Нямецка-савецкай вайны загінула 226 вяскоўцаў. У сьнежні 1985 году адчынілі музэй «Памяць»[4].

Remove ads

Насельніцтва

  • ХІХ стагодзьдзе: 1834 год — 52 двары; 1850 год — 414 жыхароў і 59 двароў; 1885 год — 579 жыхароў і 74 двары; 1897 год — 1086 жыхароў і 153 двары
  • ХХ стагодзьдзе: 1930 год — 170 двароў; 1940 год — 220 двароў; 1959 год — 647 жыхароў
  • ХХІ стагодзьдзе: 2004 год — 860 жыхароў і 301 гаспадарка[4]

Ураджэнцы

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads