Родзень

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Родзень (Рудзень), Рудзін, Рутэн — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гродзін, Родзін, Родзен, Рутэн або Рудзін (Hrodin, Rodin, Roden[a], Ruethen[b], Rudin) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -грод- (-род-, -руд-) (імёны ліцьвінаў Рудалт, Родмант, Эйруд; германскія імёны Rudolt, Rodemund, Eirodus) паходзіць ад гоцкага hroþ 'слава, перамога'[2].

У 1649 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Casparus Johannes Rothenius, Gedano-Borussus[3].

Імя Рудзен бытавала ў Ноўгарадзе: Руденъ Трофимовъ… Руденъ Перховъ (1539 год)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jacub Rodzienicz… Piotr Rodzienicz… Stanko Rodzienicz (1563 год)[5]; Rudenówna (1823 год)[6]; Ewa Rudzien (1816 год)[7]; Wincenta Rudzin (1825 год)[8]; Barbara Ruten (1845 год)[7]; Katarzyna Rudzinowicz (1878 год)[9].

Remove ads

Носьбіты

У Ашмянскай парафіі існаваў засьценак Рудзенішкі (Rudeniszki)[10].

На гістарычнай Меншчыне існуе мястэчка Рудзенск.

Заўвагі

  1. Паводле назвы мясцовасьці Rodenesleba
  2. Паводле назвы мясцовасьці Ruethenesberch

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads