Рудня (Жлобінскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ру́дня[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Навамаркавіцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 7 чал. (2004). Знаходзіцца за 42 км на поўдзень ад места Жлобін, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Яшчыцы (лінія Жлобін — Каленкавічы), за 82 км ад Гомелю.
Паблізу знаходзіцца паклады жалезьняка і жвіру.
Remove ads
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскай губэрні. У 1850 годзе вёска Талстыкаўская Рудня. З 1854 году працавалі валюшня і крупадрабільня, з 1880 году хлебазапасная крама. У 1909 годзе ў Стрэшынскай воласьці. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе нямецка-савецкай вайны 15 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе калгасу «Зорка» (цэнтар — вёска Прыбудак).
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1850 — 3 двары
- XX стагодзьдзе: 1909 — 10 двароў, 59 жыхароў; 1959 — 91 жыхар (паводле перапісу); 1999 — 8 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 5 гаспадарак, 7 жыхароў[2]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads