Рудня (горад)
места ў Смаленскай вобласьці Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ру́дня — места ў Расеі, на рацэ Малой Бярэзіне. Адміністрацыйны цэнтар Руднянскага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2017 год — 9484 чалавекі. Знаходзіцца за 68 км на паўночны захад ад Смаленску, каля граніцы зь Беларусьсю; чыгуначная станцыя на лініі Смаленск — Віцебск. Аўтамабільныя дарогі на Парэчча і Красны.
Рудня — даўняе мястэчка гістарычнай Віцебшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўспамін пра Рудню (сяло Родня Смаленскага княства) датуецца 1363 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Віцебскага павету Віцебскага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Рудня апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Бабінавіцкім, з 1857 году Аршанскім павеце[1] Віцебскай губэрні. У гэты час мястэчка знаходзілася ў супольным валоданьні Агінскіх і Гутакоўскіх, тут было 60 хрысьціянскіх і 62 юдэйскія двары, дзеялі 3 царквы (усе ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду), праводзіліся 2 кірмашы[2].
У 1856 годзе праз Рудню прайшла шаша Віцебск — Смаленск, а ў 1868 годзе — чыгунка Рыга — Арол. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады зачынілі тутэйшы касьцёл[3]. На 1880 год мястэчка знаходзілася ў валоданьні Шабекаў, тут быў 1 мураваны і 242 драўляныя будынкі, драўляная і мураваная цэрквы, 3 юдэйскія малітоўныя дамы. На 1910 год — 6 мураваных і 523 драўляныя будынкі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рудня абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Руднянскую воласьць (разам зь Любавіцкай і Мікулінскай) не вярнулі БССР. У 1926 годзе паселішча атрымала статус места, з 1929 году — цэнтар раёну. 25 лютага 1932 году пачаў працаваць ільнозавод. У Другую сусьветную вайну з 14 ліпеня 1941 да 29 верасьня 1943 году Рудня знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія

- XIX стагодзьдзе: 1880 год — 1216 чал. (572 муж. і 644 жан.), у тым ліку 296 праваслаўных, 1 каталік, 1 эвангеліст і 918 юдэяў[3]
- XX стагодзьдзе: 1910 год — 2627 чал.; 1931 год — 2,9 тыс. чал.; 1959 год — 8152 чал.; 1970 год — 10 438 чал.; 1979 год — 11 019 чал.; 1989 год — 11 032 чал.; 1993 год — 11,0 тыс. чал.[4]; 1998 год — 10,8 тыс. чал.; 2000 год — 10,7 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: ; 2001 год — 10,6 тыс. чал.; 2002 год — 9853 чал.; 2005 год — 9,8 тыс. чал.; 2009 год — 9420 чал.; 2010 год — 9,3 тыс. чал.; 2011 год — 10 тыс. чал.; 2012 год — 9954 чал.; 2013 год — 9867 чал.; 2014 год — 9803 чал.; 2015 год — 9652 чал.; 2016 год — 9537 чал.; 2017 год — 9484 чал.
Адукацыя
У Рудні працуюць 2 сярэднія школы, дашкольныя ўстановы.
Мэдыцына
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.
Культура
Дзеюць бібліятэкі, клюбы.
Remove ads
Забудова
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
Каапэратыўная вуліца | Любавіцкая вуліца | |
Калхозная вуліца | Мікулінская вуліца Руднянская вуліца | |
Кірэева вуліца | Арлоўска-Рыская вуліца | Сацыялістычная вуліца |
Льнаводчая вуліца | Мяшчанская вуліца | |
Пушкінская вуліца | Цыганская вуліца[5] |
Да нашага часу не захавалася траса вуліцы Панскай[6]. Гістарычны Рынак ня мае афіцыйнай назвы.
Эканоміка
Ільнозавод, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
У месьце дзее Руднянскі гістарычны музэй.
Страчаная спадчына
- Касьцёл (XVIII ст.)
- Царква (XVIII ст.; Сьвяты Пасад)
Асобы
- Аляксандар Мазалёў (1910—1970) — беларускі маляр, графік, пэдагог
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads