Рудуты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Руду́ты, раней Рудолты (польск. Reduty, Rudołty, падляск. Rúduty) — вёска ў Польшчы, на рацэ Арлянцы. Уваходзяць у склад гміны Орля Бельскага павету Падляскага ваяводзтва.
Remove ads
Назва
Рудалт, пазьней Рудэльт (Rudolt, Rudelt) — імя германскага паходжаньня[1][2].
Гісторыя
Вёску заснавалі на гасьцінцы зь Бельску ў Камянец, існавала тут карчма. У XVII ст. тут разьмяшчаўся фальварак і два вадзяныя млыны (уласьнікамі якіх былі Давід Валяшчук і Пётар Буратынскі). Вайна з швэдамі моцна зьнішчыла Рудуты — колькасьць заселеных хатаў зьменшылася з 52 да 15, а ў 1663 годзе з 23 валокаў зямлі пуставалі ажно 20,5. У 1693 годзе ўласьніца Орлі Людвіка Караліна Радзівіл падаравала 2 валокі зямлі а. Сэніяру Заблудоўскаму — настаўніку кальвінскага арлянскага збору. З XIX ст. Рудуты пасьпяхова разьвіваюцца (у 1832 годзе тут было 190 жыхары, а ў 1886 годзе больш як 350).
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- 1905 год — 338 чалавек у вёсцы Рэдултах і 50 чалавек у фальварку Рэдултах[3]
Склад
Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Орля).
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads