Рудэўшчына
вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рудэ́ўшчына[1] — вёска ў Беларусі, каля вытоку ракі Апіты. Уваходзіць у склад Суботніцкага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Remove ads
Назва
Грода, Рода або Руда (Hrodo, Roda, Ruodo) — імя германскага паходжаньня[2].
Гісторыя
У сярэдзіне XVIII стагодзьдзя фальварак Рудэўшчына ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1762 г. адносілася да Суботніцкай парафіі.
У XIX — пачатку XX ст. вёска ў ў Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 33 рэвіскія душы, у складзе маёнтку Квяткоўцы Э. Умястоўскага. Паводле перапісу 1897 г., 21 двор, 137 жыхароў. У 1909 г. 26 двароў, 182 жыхары.
У 1921-1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 28 двароў, 158 жыхароў.
3 12.10.1940 г. вёска (41 двор, 236 жыхароў) у Сьлесароўскім сельсавеце Івейскага раёну. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У 1950 г. арганізаваны калгас «Пагранічнік». У 1964 г. адкрыта пачатковая школа. У 1970 г. 91 жыхар. Цяпер вёска ў складзе Суботніцкага сельсавету і калгаса «Суботнікі». У 1999 г. 13 двароў, 21 жыхар.
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 21 чалавек, 13 двароў
- 2009 год — 7 чалавек[3]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads