Ружа Лютэра

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ружа Лютэра
Remove ads

Ру́жа, альбо пяча́тка Лю́тэра — распаўсюджаны сымбаль лютэранства. Так выглядала пячатка, створаная для Марціна Лютэра на загад князя Ёгана Фрыдрыха ў 1530, калі Лютэр знаходзіўся ў Кобурскай фартэцыі пад час Аўгсбурскага сойму. Лязарус Шпэнглер, якому Лютэр паслаў сваё бачаньне (прыведзенае ніжэй), даслаў Лютэру малюнак зробленай пячаткі. Лютэр бачыў яе кампэндыюумам, выказам сваёй тэалёгіі і веры і выкарыстоўваў яе ў сваёй карэспандэнцыі.

Thumb
Мэдальён з выявамі Лютэра і ружы
Remove ads

Тлумачэньне сымбалю

Thumb

У лісьце 8 ліпеня 1530 Марцін Лютэр пісаў Лязарусу Шпэнглеру:

Thumb
Кніга згоды
Тэалёгія
Мінуўшчына
Цэрквы
Арганізацыі
« Ласка і супакой ад Госпада. Паколькі вы жадаеце ведаць, ці трапіла ў кропку мая пячатка, што вы мне даслалі, я адкажу як найбольш дабразычліва і распавяду пра свае ўласныя думкі і прычыну, зь якой мая пячатка ёсьць сымбалем майго багаслоўя. Першы мусіць быць чорны крыж у сэрцы, афарбаваным у свой натуральны колер, каб я сабе нагадваў, што вера ва Ўкрыжаванага збаўляе нас. «Бо сэрцам верыцца дзеля праведнасьці» (Рым. 10:10). Хоць гэта насамрэч чорны крыж, які зьмярцьвяе і спрычыньвае боль, але пакідае сэрцу натуральны колер. Ён не пашкоджвае прыроду, такім чынам, ён не забівае, а пакідае яе жывою. «Праведны жыць будзе вераю» (Рым. 1:17), аднак мая вера ўкрыжаваная. Гэтае сэрца мусіць стаяць у цэнтры белай ружы, каб паказаць, што вера прыносіць радасьць, супакой і суцішэньне. Інакш кажучы, яна зьмяшчае верніка ў белую ружу, якая дае радасьць, бо гэтая вера «мір пакідае вам, мір дае вам… ня так, як сьвет дае» (Ян. 14:27). Ружа мусіць быць белай, а не чырвонай, бо белы — колер духу і анёлаў (гл. Мц. 28:3; Ян. 20:12). Гэтая ружа мусіць стаяць у нябесна-блакітным полі, сымбалізуючы, што такая радасьць у духу і веры ёсьць пачаткам будучай нябеснай радасьці, якая ўжо пачынаецца, але пакуль трымаецца ў надзеі, да пары прыхаваная. А вакол гэтага поля — залатое колца, што сымбалізуе адвечную і бясконцую асалоду ў Нябёсах. Гэтае шчасьце ёсьць дасканалым, найкаштоўнейшым за ўсе радасьці і даброты, падобна як золата ёсьць найкаштоўнейшым, найдаражэйшым і найлепшым мэталам. Гэта мой compendium theologiae [кароткі выклад тэалёгіі]. Я хацеў паказаць яго вам у знак сяброўства, спадзеючыся на вашае разуменьне. Хай будзе з вашым духам Хрыстос, наш улюбёны Госпад, на вякі вечныя. Амэн »

[1]

Remove ads

У геральдцы

Ружа Лютэра сустракаецца на гербах шматлікіх населеных пунктаў. Меркаваньне, што Марцін Лютэр наведваў усе гэтыя мясьціны, не атрымала пацьверджаньня.

Нямецкія гербы

Вугорскія гербы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads