Сусьветная лютэранская фэдэрацыя
сусьветнае аб’днаньне лютэранскіх цэркваў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сусьве́тная лютэра́нская фэдэра́цыя — найвялікшы дэнамінацыйны зьвяз лютэранскіх цэркваў. Заснаваны ў 1947 у швэдзкім Люндзе. Сядзіба знаходзіцца ў Жэнэве (Швайцарыя).

Фэдэрацыя аб’ядноўвае 143 цэркваў з 79 краінаў[1].
Найбуйнейшыя цэрквы-чальцы (у мільёнах чалавек; зьвесткі 2010 року):
- Царква Швэцыі (6,7)
- Эвангельска-лютэранская царква ў Танзаніі (5,6)
- Этыёпская эвангельская царква Мэканэ Есус (5,57)
- Эвангельская лютэранская царква ў Амэрыцы (4,5)
- Царква дацкага народу (4,47)
- Эвангельска-лютэранская царква Фінляндыі (4,38)
- Пратэстанцкая хрысьціянская царква Батак (Інданэзія, 4,17)
- Царква Нарвэгіі (3,99)
- Малагасійская лютэранская царква (3,0)
- Эвангельская лютэранская царква Гановэру (Нямеччына, 2,8)
Рэгіянальны канцлер СЛФ для Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы засядае ў Браціславе. Бачына фэдэрацыі паведамляе, што ў Беларусі яе чальцом зьяўляецца аддзяленьне Эвангельска-лютэранскай царквы ў Расеі, Украіне, Казахстане і Сярэдняй Азіі[2], хоць фактычна з 2001 року беларуская лютэранская царква выйшла з гэтай арганізацыі[3].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads