Румін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Румін (Ромін), Ромен — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Румін або Ромен (Rumin[a], Romenus) — імя германскага паходжаньня[1]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -ром- (-рум-) (германскія імёны Romard, Romoin) паходзіць ад германскага hruom 'слава, славутасьць'[2]. Іменная аснова рум- (ром-) (імёны ліцьвінаў Румель, Румбольд, Рамвольт; германскія імёны Rummel, Rumbold, Romualt) паходзіць ад гоцкага *hrôms[3], германскага hruom 'слава, славутасьць'[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gryk z bratem Romienowiczowi (1554 год)[5]; Балтромей Руминовичъ (1567 год)[6]; Jan Ruminowicz[7], Marianna Rominowicz[8] (1804 год).

Remove ads

Носьбіты

Руміновічы (Ruminowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[9].

Заўвагі

  1. Паводле назвы мясцовасьці Ruminisperch

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads