Русьцейка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Русьцейка (Русьцік, Рушцейка), Росьцейка (Ростэк) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Ростэк (Rosteck) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова руст- (рост-) (імёны ліцьвінаў Расьціла, Рустэн, Ростаўт; германскія імёны Rustil, Rusten, Rostoldus) паходзіць ад стараверхненямецкага rustjan 'падрыхтаваць, узброіць', rusti 'рыштунак, амуніцыя'[2].
У Прусіі бытавала імя Русьцейка: Rusteyko (1339 і 1340 гады)[3]. У 1616 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Paulus Rosteck, Angerburgensis Borussus, у 1638 годзе — Matthias Rosteck, Reinensis Borussus, у 1642 годзе — Matthias Rosteck, Reinensis Prussus[4], у 1649 год — Raphael Rosteck, Reinensis Borussus[5]. Увогуле, у Прусіі шырока бытавала прозьвішча Rostek[6], у тым ліку ў ваколіцах Мэмэлю[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Rosteyke Schipen zoen (23 студзеня 1406 году)[8]; Rusteyke (1407 год)[3]; Михно Рустеиковичъ, хоружии… Вокдатъ Рустеиковичъ… Барътошь Рустеиковичъ (1528 год)[9]; Ширмунта Рустейковича (1540—1543 гады)[10]; Андрей Ростекъ[11], Миколай Рустейковичъ[12] (1567 год); пана Флорияна Рустеиковича (8 лістапада 1591 году)[13]; Адамъ Рустейковичъ, писаръ земскій Жомоитской (2 сьнежня 1592 году)[14]; пана Миколам Еронимовича Рустеика (11 кастрычніка 1597 году)[15]; Rustikowna (1671—1681 гады)[16]; Stanisław Ruszteyko (1690 год)[17]; Wasko y Paweł Rostok (29 студзеня 1730 году)[18]; Rusteykie (1744 год)[19]; Jozafata Rósteyko (1834 год)[20]; Rostejko (1913 год)[21].
Remove ads
Носьбіты
- Росьцейка Шыпенавіч — літоўскі баярын зь Відуклі, які ўпамінаецца ў 1406 годзе
- Міхна, Вокдат і Барташ Русьцейкавічы — вялёнскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Ростэкі, Рустэйкі і Руштэйкі — літоўскія шляхецкія роды[22].
Ростэкі або Рустэйкі (Rostek, Rosteck, Rustejko) гербу Трубы — літоўскі шляхецкі род (а таксама на Валыні, Сылезіі і Прусіі)[23].
Ростка або Рустка (Rostke, Rustke) гербу ўласнага — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Паморскага ваяводзтва[24].
Ростэк (Rostek) і Рустэйка (Rustejko) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[25].
У XVI ст. існавалі маёнтак Русьцейкавічы (Рустейковичи) і «пустаўская зямля» Русьцейкаўшчына (Рустейковщина) у Жамойцкім старостве[26].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads