Сысымунд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сысымунд, Сысымант, Сірмонт (Сырмонт, Шырмунт, Жырмант, Жырмунт), Сурмонт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Remove ads
Паходжаньне
Сісемунд, Зерымунд, Сермунд, Сірмунд або Сірмант (Sisemund, Zerimundo, *Sermundus[1], Sirmund, Sirmont[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -сір- (-сер-, -сіс-) (імёны ліцьвінаў Сіргоўд, Сіргут, Шырмер; германскія імёны Siriaud, Sergudo, Sisimir) паходзіць ад гоцкага sisu 'чароўны сьпеў, заклён'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6].
Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[7] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[8].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Sismont (Sismunt)[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Солшниках. Соикину тые люди, на имя: Сирмонтъ (1440—1492 гады)[10]; в Румъшыскои волости пяти чоловековъ… а Воитка Сирмонтовича (24 сакавіка 1508 году)[11]; люди в Бирштанъскомъ повете… а Сирмонъта Воицавича (31 траўня 1516 году)[12]; Ширмунта Рустейковича (1540—1543 гады)[13]; Piotr Sysymont (1677 год)[14]; od JMP. Juliana Stankiewicza z Surmont (1690 год)[15]; Łucja Sirmont (1798 год)[16]; Feliks Żyrmunt (1799 год)[17].
Remove ads
Носьбіты
- Пётар Сысымант — шляхціч Віцебскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1677 годзе[18]
Жырманты[19] (Żyrmont) гербу Любіч — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[20].
У XIX ст. каля Трокаў існаваў засьценак Сырмонты (Syrmonty)[21].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads