Рыгор Мурашка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рыгор Мурашка
Remove ads

Рыго́р Дані́лавіч Мура́шка (16 лютага 1902, в. Бязьверхавічы, цяпер Слуцкі раён — красавік 1944) — беларускі пісьменьнік.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў народнай школе. Скончыў 2-клясную валасную школу ў 1916 годзе, у 1917—1918 гадах вучыўся ў Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі. Удзельнічаў польска-савецкай вайне на Случчыне ў 1919—1920 гадах, быў паранены ўдарам шаблі. З 1920 году чалец РКП(б). У 1920—1921 і 1924—1926 г. служыў у Чырвонай Арміі. У 1921—1924 — на савецкай і партыйнай рабоце. Член «Маладняка». Адказны сакратар часопісу «Бальшавік Беларусі» (1926—1929), загадчык аддзелу мастацкай літаратуры Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1930—1933). Сябра Саюза пісьменьнікаў СССР з 1934 году. Падчас рэпрэсій 1930-х не пацярпеў, але быў сьведкам раскулачваньня сваякоў-аднасяльчанаў[1].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны застаўся ў Менску. У «Беларускай газэце» быў апублікаваны ягоны нарыс пра здачу Менску Чырвонай Арміяй, уцёкі партыйнага кіраўніцтва, у гэтай жа газэце Мурашка пачаў публікаваць і новую аповесьць, але ня скончыў яе[1]. З 1943 году ў менскім падпольлі, потым — у партызанскім атрадзе на Лагойшчыне. Загінуў у красавіку 1944 годзе ў час прарыву блякады.

Remove ads

Творчасьць

Дэбютаваў празаічны творам у 1924 году (допіс селькору ў газэце «Савецкая Беларусь»).

Кнігі

  • 1926 — «Стрэл начны ў лесе», зборнік апавяданьняў
  • 1930 — «Прыгранічны манастыр», зборнік апавяданьняў
  • 1931 — «Званкі», зборнік апавяданьняў
  • 1932 — «Рузікі», зборнік апавяданьняў
  • 1934 — «Мюдаўская ноч», зборнік апавяданьняў
  • 1929 — «У іхнім доме», аповесьці
  • 1929 — «Сын», раман
  • 1940 — «Салаўі святога Палікара» раман (1940, часопіс «Полымя»[1]; 1967).
  • 1993 — Таварышы. Раман. Уступнае слова і публікацыя Анцінеі Мурашка. // Полымя : часопіс. — 1993. — № 6 (770). — С. 99—135.
  • 1993 — Таварышы. Раман. (Заканчэньне). // Полымя : часопіс. — 1993. — № 7 (771).

У суаўтарстве з вайскоўцам і супрацоўнікам НКУС Мікалаем Гарнічам напісаў кнігу «Бацька Бажэнка: Запіскі Тарашчанца» (1935).

Вядомасьць да Мурашкі прыйшла пасьля раману «Сын» (1929), дзе пісьменьнік апісвае падзеі напярэдадні рэвалюцыі 1905 году. Галоўны герой — вясковы хлопец, які трапіў у горад, ператвараецца ў пралетара-рэвалюцыянэра, вядома, у цэнтры ўвагі выключная роля бальшавікоў. Раман з сакавітай народнай мовай і цікавымі гістарычнымі эпізодамі стаў адным з папулярных і заняў адно з значных месцаў у беларускай савецкай літаратуры. Творы Мурашкі пачалі часта зьяўляцца ў пэрыядычным друку.[1]

У літаратуры

У аповесьці Барыса Мікуліча «Цяжкая гадзіна» Мурашка прадстаўлены ў вобразе пісьменьніка Рыгора Цярэшкі.[1]

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads