Рынгель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рынгел (Рынгал, Рынгала, Рынгайла), Рынкель — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Рынгіла, пазьней Рынгель або Рынкель (Ringilo, Ringel, Rinkel[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова рынг- (рынк-) (імёны ліцьвінаў Рынкун, Рынгольд; германскія імёны Ringun, Ringold) паходзіць ад германскага hring 'кольца'[3].
У ваколіцах Мэмэлю адзначалася прозьвішча Ringel[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: et fratrem suum, dictum Ringelum (Хроніка Прускай зямлі)[5]; бояринъ присуду Новодворского Якубъ Ринкъгелевичъ (2 траўня 1540 году)[6]; боярину нашому Юхну Рынкгелю… тотъ Юхно Рынкгель змер (7 красавіка 1552 году)[7]; Bolko Ryngiel (1558 год)[8]; Флерыянъ Рынкгель (1567 год)[9]; двухъ бояровъ путныхъ — Михала а Винцка Рынкгелевъ… у Михала и Винцка Ринкгелевь (9 сакавіка 1597 году)[10]; Ryngał (1679 год)[11]; Ryngiele (1744 год)[12]; Bartłomiej Ryngayło (1769 год)[13]; Benedykt Ryngala (1772 год)[14]; Thecla Rynkiel (1793 год)[15]; Krystyna Ryngiełło (1811 год)[16]; Kazimierz Ryngało (1826 год)[17]; Jan Ryngeł (1844 год)[18].
Remove ads
Носьбіты
- Якуб Рынгелевіч — баярын Гарадзенскага павету, які ўпамінаецца ў 1540 годзе
- Юхна Рынгель — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1552 годзе
- Флярыян Рынгель — баярын Троцкага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1567 году
- Міхал і Вінцка Рынгелі — літоўскія баяры, якія ўпамінаюцца ў 1597 годзе
Рынгелі — прыгонныя зь вёскі Барова (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[19].
Рынгель (Ryngiel) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[20].
У гістарычнай Прусіі існуе вёска Рынгельс.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads