Рынк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рынк, Рынка, Рынг — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Рынка або Рынга, пазьней Рынк (Rinco, Ringo[1], Ringk, Rink[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -рынг- (-рынк-) паходзіць ад германскага hring 'кольца'[4][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Рынгель, Рынкун, Рынгольд (Рынгвальд). Адзначаліся германскія імёны Ringel, Ringun, Ringold (Ringwald).

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Ringo і Rynko[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Богданъ Рынъковичъ (1528 год)[7]; Иван Ринков маеть именье отчызное (1552 год)[8]; мещанинъ места Виленского немецъ Ганусь Рынкъ (22 сьнежня 1597 году)[9]; Janko Rynkowicz… Maciey Rynkowicz (1561 год)[10]; Rynko Jankowicz (1561—1566 гады)[11]; Jacub Rinko (1563 год)[12]; Рынко Вештортович (9 ліпеня 1572 году)[13]; Piotr Rynkiewicz (1641 год)[14]; domek spustoszały Stefana Rynkiewicza… domek Jakuba Rynkiewicza (1690 год)[15]; Marcus Rynkiewicz (1697 год)[16]; u Rynkiewicza (6 студзеня 1700 году)[17]; pater Benedictus Rynkiewicz (1706 году)[18]; Apolonia Ringówna (1762 год)[19]; Benedykt Rynkiewicz (7 лістапада 1765 году)[20]; Gabrye. Rynko (19 красавіка 1782 году)[21]; Adam Rynkiewicz (1765 год)[22]; Josephus Rynkiewicz (7 верасьня 1782 году)[23]; Antonina Teofila Ryngiewicz (1821 год)[24].

Remove ads

Носьбіты

Рынкевічы (Rynkiewicz) — прыгонныя зь вёсак Дубіны, Чабаяў, Цябутаў (Ашмянскі павет), Чыжоўшчыны, Гудзеляў, Даўкшаў (Віленскі павет), ваколіцаў Сьвянцянаў і Жыжмараў, вёскі Чарнабылю (Троцкі павет), а таксама вольныя людзі зь вёсак Пашкайцяў і Грыгайцяў (Віленскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[26][27].

Рынковічы (Rynkowicz) — прыгонныя зь вёсак Парокеі і Дравянікаў (Віленскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[28].

Рынкевічы (Rynkiewicz) — літоўскія шляхецкія роды з ваколіцаў Сьвянцянаў[29] і Троцкага павету[30].

Рынгевіч (Ryngiewicz), Рынкевіч (Rynkiewicz) і Рынковіч (Rynkowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[31].

Рынга (Ringo) — прозьвішча, гістарычна зафіксанае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[32].

У XVI ст. існаваў «грунт» Рынгі (Ринги) у Жамойцкім старостве[33].

На гістарычнай Берасьцейшчыне існуе вёска Рынкі, на гістарычнай ВіленшчынеРынкаўшчына, на гістарычнай АршаншчынеРынкоўка, на гістарычнай АшмяншчынеРынкяны. Назву Рынкаўцы маюць вёскі на гістарычных Гарадзеншчыне і Лідчыне.

Remove ads

Заўвагі

  1. У рэчышчы палітыкі летувізацыі іменную аснову рынк- звычайна тлумачыць ад летувіскага rinkti 'зьбіраць'[5]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads