Рынгольд (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рынгольд (Рэнігольд), Рынгальд, Рынгвальд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Рынгалт, Рэнегалт, Рынгвальд або Рынгольд (Ringolt, Renegolt, Ringwald[1], Ringold[2][1]) — імя германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова рынг- (рынк-) (імёны ліцьвінаў Рынгель, Рынкун; германскія імёны Ringel, Ringun) паходзіць ад германскага hring 'кольца'[5], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[6]. Такім парадкам, імя Рынгольд азначае «кольца ўлады»[4].

У Чэхіі бытавала імя Rengelt[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ryngolt (Хроніка Быхаўца)[8]; Mindoph, Mendolph, Mendog, albo Mindagos Ringoltowic… Ringolt Algimuntowic, prawnuk Skirmuntów (Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсёй Русі)[9]; Ринголт Алгимунтовичь… Рингалдови (Хроніка літоўская і жамойцкая)[10]; Johannes Ringwaldius, Caunensis Lithvanus (1646 год)[11]; Christian Ringwald (сакавік — красавік 1656 году)[12]; Ringwaldt Joh., Cauna Lituan. (1666 год)[13].

Remove ads

Носьбіты

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся фальварак Рынгвальдзішкі, зьвязаны з маёнткам Волкішкамі[16].

На 1886 год існаваў фальварак Рынгвальдышкі ў Мар’ямпальскім павеце Сувалкаўскай губэрні[17].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads