Рэпухава
вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэ́пухава[3] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці ў складзе Смалянскага сельсавету. Месьціцца каля ўтоку рэчцы Дзярноўкі ў Адроў.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Рэпухава ў складзе Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага вядома з XV стагодзьдзя. Першае ўпамінаньне 1435 год — уласнасьць князя Аляксандра Андрэевіча Адзінцэвіча-Рэпухаўскага сына Андрэя Міхайлавіча Адзінцэвіча.[4][5] У 1676 годзе згадваецца як маёнтак у Аршанскім павеце ВКЛ[6]. У XVII—XVIII стагодзьдзях маёмасьць Сангушкаў.[1]
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай 22 ліпеня 1773 году Рэпухава ў Аршанскай правінцыі Магілёўскай губэрні. З 22 сакавіка 1777 па 31 сьнежня 1796 году ў складзе Копыскага павету Магілёўскай губэрні (Магілёўскае наместніцтва з 10 студзеня 1778 па 31 сьнежня 1796 году). З 1 сьнежня 1796 па 27 лютага 1802 году ў Беларускай губэрні (з 27 лютага 1802 г. Магілёўская губэрня). 26 сьнежня 1861 году Копыскі павет скасавалі і Рэпухава апынулася ў складзе Алёнавіцкай воласьці Аршанскага павету Магілёўскай губэрні.[7] Адлюстравана на пляне генэральнага межаваньня Копыскага павету канца XVIII стагодзьдзя.
У 1910 годзе сяляне валодалі 213 дзесяцінамі зямлі. Фальварак 300 дзесяцін зямлі — уласнасьць Е. О. Клачковай.[8]
Remove ads
Насельніцтва
Славутасьці
- Гарадзішча — археалягічны помнік. За 2 км на поўдзень ад вёскі. Выявіў і абсьледаваў у 1971 годзе Леанід Побаль.
- Курган — археалягічны помнік. За 2 км на захад ад вёскі. Выявіў і абсьледаваў у 1981 годзе Міхаіл Лашанкоў
Страчаная спадчына
- Царква Прачыстай Багародзіцы (1767 год).[a] Да 1839 году парафія Беларускай грэка-каталіцкай царквы (БГКЦ). Сьвятар: Андрэй Тэадаровіч.[10][1]
- К царкве былі прыпісаны ў 1857 годзе — сяло: Рэпухава; вёскі: Выпаўзова, Вялікае Гальцава, Замошша, Комлі, Малое Гальцэва, Нагаўкі, Руклі, Рамашкава, Самонава, Філістава, Уладыкі (Бладыкі), Шамоліна, Шанькава.[9]
- К царкве былі прыпісаны ў 1910 годзе — сёла: Рэпухава, Роскі Сялец; вёскі: Ваўкавіча, Выпаўзова, Вялікае Гальцава, Замошша, Комлі, Леонькаў, Малы Сялец, Новае Замошша, Пагосьцік, Панізоўе, Рамашкава, Руклі, Самонава, Старынкі, Асінаўка, Уладыкі, Шамоліна, Шанькава, Шугалеява; фальваркі: Рэпухава, Вятохма; засьценак: Уладыкі, хутар: Выдумка.[8]
Remove ads
Заўвагі
- Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Афіцыйны тытул Маскоўскага патрыярхату: «Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы» або «Сьвята-Ўсьпенская царква» (рас. Церковь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенская церковь); таксама Прачысьценская царква
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads