Самойлавічы

былая вёска ў Бярозаўскім раёне Берасьцейскае вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Само́йлавічы — вёска ў Бярозаўскім раёне Берасьцейскае вобласьці Беларусі. Даўней уваходзіла ў склад і зьяўлялася цэнтрам Самойлавіцкага сельсавету, цяпер — мікрараён гораду Бяроза.

Хуткія факты
Remove ads

Разьмяшчэньне

На поўнач ад вёскі ёсьць кар’ер, які быў выкапаны ў пачатку XX стагодзьдзя для здабычы вапны. Цяпер кар’ер запоўнены вадой, і мясцовыя жыхары выкарыстоўваюць яго для адпачынку. Далей разьмешчана вёска Хомічы. На захадзе ад вёскі асушаныя балоты, дзе цяпер іх выкарыстоўваюць для корму кароваў. На поўдзень ад Самойлавічаў праходзіць чыгунка МенскБаранавічыБерасьце. Аднак прыпынку не было, таму мясцовыя жыхары, каб ехаць на цягніку, мусілі ісьці пешшу на прыпынак Аранчыцы, што каля вёскі Першамайская (колішняя назва Блудзень). Прыпынак быў адкрыты каля вёскі толькі пасьля далучэньня вёскі да места Бяроза (прыпынак Бяроза-горад).

Remove ads

Заняткі насельніцтва

Насельніцтва займалася земляробствам і трохі жывёлагадоўляй (сьвіньні, каровы). Яны мелі працу ў мясцовым саўгасе. Працавалі на вапным заводзе, што на поўнач ад вёскі за кар’ерам. Самойлавічы мелі сваю сярэднюю школу й краму сельспажыўкаапэрацыі.

Мінулае

Вёска Самойлавічы ўзгадваецца ў канцы XIX стагодзьдзя ў Бярозаўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскае губэрні.

Пэрсаналіі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads