Алена Масла
беларуская казачніца ХХІ стагодзьдзя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Але́на Сьцяпа́наўна Ма́сла (1967, Мілашова, Мёрскі раён, Віцебская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларуская казачніца.
Ляўрэатка прэміі «Залаты Купідон» у намінацыі «Дзіцячая літаратура» за зборнік казак «Першая прыгажуня» (2010) і прэміі Б'янкі у намінацыі «Казка» за кнігу «Балотныя прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі».
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў беларускай мовы. Скончыла школу з залатым мэдалём. У 1984 годзе паступіла на факультэт журналістыкі БДУ, які скончыла ў 1989 годзе. Пасьля выпуску працавала фотакарэспандэнткай у газэце «Піянэр Беларусі». Затым працаўладкавалася рэдактаркай краязнаўчага аддзелу ў газэце «Турызм і адпачынак» (рас. Туризм и отдых). Працавала рэдактаркай аддзелу часопіса «Арэлі» (рас. Качели) і галоўнай рэдактаркай газэты «Пераходны ўзрост» (рас. Переходный возраст)[1]. У 2006—2009 гадах была загадніцай рэдакцыі дзіцячай літаратуры выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 2009—2011 гадах узначальвала часопіс «Бярозка». У лістападзе 2009 годзе ўвайшла ў Саюз пісьменьнікаў Беларусі, які пакінула ў ліпені 2013 году[2]. З 2011 па 2014 год — у выдавецтве «Мастацкая літаратура».
Remove ads
Творчасьць
У 10 гадоў дэбютавала ў часопісе «Бярозка», дзе надалей працягвала выдаваць свае творы. Таксама зьмяшчала сваю творчасьць у газэце «Чырвоная зьмена». Друкавалася ў часопісах «Маладосьць», «Дзеяслоў» і «Вясёлка», а таксама ў газэце «Літаратура і мастацтва». У 2005 годзе выдала кнігу «Таямніца закінутай хаты», якую улучылі ў праграму пазашкольнага чытаньня ў 5-й клясе[3]. Творы Алены Масла перакладаліся на сэрбскую і ўкраінскую мовы. У 2010 годзе стала ляўрэатка літаратурнай прэміі «Залаты Купідон» у намінацыі «Дзіцячая літаратура» за зборнік казак «Першая прыгажуня». У 2018 годзе напісала сцэнар мультфільма «Лагодны воўк» для кінастудыі «Беларусьфільм», які лепшай анімацыяй на кінафэстывалі «Лістапад»[4]. У 2019-м стала ляўрэаткай Міжнароднай літаратурнай прэміі Б'янкі у намінацыі «Казка» за кнігу «Балотныя прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі».
21 траўня 2021 году ў сталічнай школе № 188 для дзяцей з парушэньнямі зроку прадставіла тактыльную кнігу «Мяне завуць Лахнэска» і аўдыёдыск з агучаным творам. Тактыльную выяву галоўнага героя кнігі стварылі гарадзенскія лялечныя майстры. Сродкі на выданьне зьбіраў кіраўнік установы «МоцАрт» Аляксандар Калоша. Кнігі з аўдыёдыскамі перадалі ў кожную з 6 беларускіх школ для дзяцей з парушэньнямі зроку — у Горадні, Жабінцы (Берасьцейская вобласьць), Васілевічах Рэчыцкага раёну (Гомельская вобласьць), Маладэчне, Шклове (Магілёўская вобласьць) і ўрэшце Менску[5].
Remove ads
Кнігапіс
- Таямніца закінутай хаты. — Менск: Мастацкая літаратура, 2005. — 110 с. — ISBN 985-02-0746-9
- Вандроўка з божымі кароўкамі. — Менск: Мастацкая літаратура, 2007. — 62 с. — ISBN 978-985-02-0918-4
- Першая прыгажуня. — Менск: Літаратура і мастацтва, 2010. — 135 с. — ISBN 978-985-6941-24-8
- Як пані Чаротная на госьці ў Палангу бегала. — Менск: Мастацкая літаратура, 2010. — 86 с. — ISBN 978-985-6906-40-7
- Пацучок Фэлік падарожнічае. — Менск: Зьвязда, 2013. — 32 с. — ISBN 978-985-7059-49-2
- Балотныя прыгоды. Цікавінкі ад Бульбінкі і Журавінкі. — Менск: Пачатковая школа, 2019. — 72 с. — ISBN 978-985-565-615-0
- Адкрыцьці стагодзьдзяў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2020. — 64 с. — ISBN 978-985-11-1219-3
Пурыёдыка
- Алена Масла. «Дарогу адолее той, хто ідзе», або Беларуска-шведскія паралелі ў дзіцячым кнігавыданні. Гутарка з Янінай Арлоў. // Дзеяслоў : часопіс. — 2012, травень—чэрвень. — № 3 (58). — С. 278—284.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads