Саўгуці
вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Саўгу́ці[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Івенкі. Уваходзіць у склад Івейскага сельсавету[2] Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці. З 2000 году ў складзе места Іўя, вуліца.
Remove ads
Назва
Савегода або Савегота (Savegodo, Savegotis) — імя германскага паходжаньня[3][4].
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI ст. у Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1598 г. у Лукашынскім войтаўстве, 16 валок зямлі, адносілася да маёнтку Іўе, які належаў Кішкам. У 1634 г. 13 дымоў, 9 валок зямлі.
У ХІХ—пачатку XX ст. вёска ў Ліпнішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 69 рэвіскіх душ, адносілася да маёнтка Іўе Замойскіх. У 1897 г. 44 двары, 267 жыхароў. У 1905 г. 285 жыхароў, 558 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 66 двароў, 321 жыхар.
У 1921—1939 гт. у Івейскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 45 двароў, 218 жыхароў.
3 12.10.1940 г. вёска (49 двароў, 245 жыхароў) у Івейскім сельсавеце Івейскага раёну. 3 25.6.1941 г. да 7.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У 1945 г. адкрыта пачатковая школа. У 1950 г. створаны калгас «Шлях Леніна». 3 1954 г. у Лукашынскім, з 1962 г. у Івейскім сельсаветах. Потым у складзе калгасу «Іўе». Працавала крама.
З 2000 г. у складзе гораду Іўе, вуліца. Знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 178 чалавек, 66 двароў
- 2009 год — 112 чалавек[5]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads