Свалегед
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свалегед, Свальгед[1][a] (? — 23 лютага 1205) ― літоўскі князь.
Імя
Свала (Swala) і Геда (Geda) — імёны германскага паходжаньня[3][4]. Іменная аснова свал- паходзіць ад германскага swal 'полымя'[5], а аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) — ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[6] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[7]. Такім парадкам, імя Свалегед азначае «пышнае полымя»[8]. Адзначалася старажытнае германскае імя Swallehart (Swalle-hart)[9].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Swelgate[10], Suelgate[11], Suellegaten[12] (Кроніка Лівоніі Генрыха Латвійскага).
Remove ads
Біяграфія
Разглядаецца як першы літоўскі князь, чыё імя ўпамінаецца ў вартых даверу крыніцаў. Апісаньне вайсковага паходу Свалегеда і яго сьмерці даецца ў «Кроніцы» Генрыха Латвійскага пачатку XIII стагодзьдзя. Свалегед апісваецца як «багаты і магутны» кіраўнік, аднак разам з тым, ён ня быў вярхоўным князем, а толькі ачольваў войска больш магутнага князя.
У 1205 годзе Свалегед павёў за сабой некалькі тысячаў вершнікаў зь Літвы на поўнач, шляхам праз Рыгу, каб напасьці на землі Эстоніі і разрабаваць іх. Вяртаючыся з Эстоніі ў сярэдзіне зімы, з ваеннай здабычай і эстонскімі рабамі, яго войска было засьпета зьнянацку і патрапіла ў засаду ў час пераходу праз гурбы сьнегу, якія даходзілі воінам па пояс. На іх напаў аддзел, які складаўся з лівонскіх і нямецкіх жыхароў Рыгі, што знаходзіліся пад камандаваньнем Віестартсу, кіраўніка зэмгалаў. Сам Віестартс ня браў беспасярэднага ўдзелу ў бітве, а толькі каардынаваў атакі, седзячы ў санях. Свалегед загінуў ад дзіды, кінутай немцам, якога звалі Тэадор Шылінг. 1 200 літоўскіх воінаў загінулі. Эстонскія рабы былі забітыя разам зь імі, у адплату за «мінулыя злачынствы» супраць лівонцаў. У Літве многія смуткавалі па Свалегеду.
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
- Паводле гіпатэтычнай летувісацэнтрычнай рэканструкцыі — «Жвелгайт»[2]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads