Селішча (Жлобінскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Се́лішча[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Шчадрынскага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 15 чал. (2010). Знаходзіцца за 33 км на захад ад места Жлобін, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 124 км ад Гомелю.
На ўсходзе сетка мэліярацыйных каналаў, на паўднёвы ўсход гідралягічны заказьнік «Дубоўка».
Remove ads
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Сьцяпоўскай воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні. Паводле перапісу 1897 году знаходзілася хлебазапасная крама.
У 1929 годзе арганізаваны калгас «Пераможца», працавала кузьня. У часе Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 6 двароў. 16 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 годуа ў складзе калгасу «Прагрэс» (цэнтар — вёска Сьцяпы).
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1897 — 43 двары, 304 жыхары (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1925 — 79 двароў; 1940 — 360 жыхароў; 1959 — 253 жыхары (паводле перапісу); 1999 — 30 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 17 гаспадарак, 24 жыхары[2]; 2010 — 15 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads