Слабадан Сімавіч
сэрбскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Слабада́н Сі́мавіч (па-сэрбску: Слободан Симовић; нар. 22 траўня 1989 году, Чачак, СФРЮ) — сэрбскі футбаліст, паўабаронца крагуевацкага клюбу «Раднічкі 1923».
Remove ads
Кар’ера
Выступаў за сэрбскія каманды «Нові-Сад» і «Спартак» (Субаціца). У складзе апошняй правёў 4 гульні ў Лізе Эўропы. У пачатку лютага 2012 году Сімавіч заключыў трохгадовы кантракт зь менскім «Дынама»[2], дзе хутка замацаваўся ў аснове. Доўгі час гуляў як апорны паўабаронца, але зь ліпеня 2013 году стаў часьцей выходзіць на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. Тады ж стаў часам выконваць функціі капітана каманды[3]. Сэзон 2014 году пачынаў, выходзячы на замену, а ў чэрвені 2014 году, у першую чаргу з-за працяглай траўмы Арцёма Быкава, зноўку замацаваўся ў апорнай зоне дынамаўцаў.
У студзені 2015 году перайшоў у браціслаўскі «Слован» пасьля сканчэньня дзеяньня кантракту зь беларускім клюбам[4]. У лютым 2018 году падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[5].
Remove ads
Упадабаньні
Слабадан любіць гішпанскі футбол. Сярод гішпанскіх камандаў аддае перавагу «Мальёрцы»[6].
Дасягненьні
«Дынама»:
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2014
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2012, 2013
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2013
БАТЭ:
- Чэмпіён Беларусі: 2018
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads