Слабада (Гайненскі сельсавет)
вёска ў Лагойскім раёне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Слабада́[1] — вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Гайненскага сельсавету. Разьмешчана за 14 км на паўночны захад ад Лагойску, 53 км ад Менску, 44 км ад чыгуначнай станцыі Смалявічы на лініі Менск—Орша.
Remove ads
Гісторыя
У пачатку XIX стагодзьдзя ў складзе маёнтку Мураваны Двор, у Барысаўскім павеце Менскай губэрні, уласнасьць памешчыкаў Няплюевых. Паводле рэвізіі 1811 году, 72 душы мужчынскага полу, належала стацкаму саветніку І. Няплюеву. З 1838 года ўласнасьць памешчыка С. Смаляка і яго жонкі Кацярыны. У 1846 годзе 124 сялянскія душы, у Айнаравіцкай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні. У 1866 годзе ў вёсцы адкрыта школа. У 1870 годзе 79 душ мужчынскага полу, уласнасьць памешчыцы К. Смаляк. У 1877 годзе Міністэрствам асьветы адкрыта штатная школа, для яе ўзьведзены ўласны будынак.
У 1886 годзе цэнтар Гайна-Слабодзкай воласьці, царкоўна-прыходская школа, бровар, вадзяны млын, за 1 вярсту маёнтак Мураваны Двор. Меліся вадзяны млын, карчма, народнае вучылішча.
У 1897 годзе працавалі хлебазапасны магазін, піцейны дом, цэнтар воласьці. У 1905 годзе 19 гаспадарак, якія валодалі 396 дзесяцінамі зямлі, уваходзілі ў Тайна-Слабодзкую сельскую грамаду. У 1909 годзе пабудавана драўляная капліца. Была прыпісана да Усьпенскай царквы ў в. Гайна.
На базе дарэвалюцыйнай школы ў 1917 годзе створана пачатковая школа, якую наведвалі дзеці з 7 вёсак. З лютага да сьнежня 1918 году вёска захопленая войскамі кайзераўскай Нямеччыны, з жніўня 1919 году да ліпеня 1920 году — польскімі войскамі.
З 1919 году ў БССР. У 1924 годзе ў школе вучыўся 61 слабодзкі вучань. З 20 жніўня 1924 года цэнтар Слабадзкога сельсавету Лагойскага раёну Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году). З 20 лютага 1938 году ў Менскай вобласьці. У вёсцы створаны калгас «Іскра».
У Вялікую Айчынную вайну з пачатку ліпеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска акупаваная нямецка-фашыскімі захопнікамі, якія спалілі 1 двор, загубілі 4 жыхароў, 2 вывезьлі ў Нямеччыну. 18 вяскоўцаў загінулі на фронце, 8 — у партызанскай барацьбе.
Remove ads
Насельніцтва
- 1800 — 20 двароў, 145 жыхароў
- 1886 — 21 двор, 170 жыхароў
- 1897 — 44 двары, 309 жыхароў
- 1909 — 52 двары, 327 жыхароў
- 1917 — 75 двароў, 391 жыхар
- 1941 — 60 двароў, 273 жыхары
- 1969 — 63 двары, 190 жыхароў
- 2003 — 38 гаспадарак, 88 жыхароў
- 2009 год — 83 чалавек[2]
Асобы
- Ніл Гілевіч — народны паэт Беларусі
- Мікола Гіль — беларускі пісьменьнік, журналіст, перакладчык. Брат Ніла Гілевіча.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads