Прапойскі раён
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прапойскі раён (з 1945 году — Сла́ўгарадзкі раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі. Прапойскі раён мяжуе з Быхаўскім, Чавускім, Чэрыкаўскім, Краснаполькім раёнамі Магілёўскай вобласьці і Кармянскім і Рагачоўскім раёнамі Гомельскай вобласьці.
Remove ads
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Раён падзяляецца на места Прапойск і 5 сельсаветаў: Васькавіцкі, Гіжэнскі, Кабінагорскі, Лапаціцкі, Сьвенскі. Былыя сельсаветы: Баханскі, Каменскі, Кульшыцкі і Старынкаўскі.
Геаграфія
Знаходзіцца на поўдні Магілёўскай вобласьці.
Асноўныя рэкі — Сож з прытокамі Проня (з Растай, Крупкай, Трасьліўкай і Аўсовінай), Пясчанка, Касалянка з Пацэяй, Ельня, Галуба, Каменка, Якушаўка; Баброўка (прыток Дняпра), Хоцінка (прыток Рэсты). У Кабінагорскім сельсавеце раёну, што на поўдзень ад Прапойску, месьціцца Блакітная крыніца, якая ёсьць найбольшай ва Ўсходняй Эўропе.
Праз раён праходзіць аўтамабільная дарога Бабруйск — Крычаў.
Remove ads
Насельніцтва
Гісторыя
За час Нямецка-савецкай вайны 1941—1945 гадоў насельніцтва Прапойскага раёну скарацілася 39 000 да 25 000 чалавек (-36 %). Сярод 18 000 мужчынаў у жывых засталося 8000. У тым ліку каля 4000 чырвонаармейцаў і савецкіх партызанаў не вярнуліся з вайны. У межах раёну зьнішчылі 51 са 160 вёсак. Большасьцю людзі загінулі ў 1943 годзе пры наступе Чырвонай арміі на Прапойск. У 120 брацкіх магілах пахавалі каля 10 000 вайскоўцаў[7]. 4 лістапада 2017 году на ўсходзе раёну ўтварылі Прапойскі заказьнік плошчай звыш 147 км², што складала звыш 11 % земляў Прапойскага раёну[8].
Remove ads
Асобы
- Уладзіслаў Рубанаў (1952, вёска Аляксандраўка 1 — 1994) — беларускі празаік
- Міхась Стральцоў (1937, в. Сычын - 1987) — беларускі празаік, паэт, перакладчык і літаратуразнавец.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads