Смаляніца

вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Смаляніца
Remove ads

Смаляні́ца[2]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Хараўскога сельсавету. Знаходзіцца за 20 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 33 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце.

Хуткія факты
Remove ads

Мінуўшчына

За расейскім часам — у Носкаўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. У 1886 616 мяшканцаў, 50 дымоў, 1807 дзесяцінаў зямлі, царква, школа, піцейны дом[4]. Паводле перапісу 1897 року 860 жыхароў, 114 двароў, царква, народная вучэльня, хлебазапасная крама.

За польскім часам — у гміне Носкі[5], а з 1926 року — у гміне Руднікі[6] Пружанскага павету Палескага ваяводзтва. У вёсцы дзейнічала падпольная ячэйка КПЗБ, у 1924 на шматлюдным мітынгу выступіла з прамовай удзельніца рэвалюцыйнага руху Вера Харужая.

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Remove ads

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 818 жыхароў (перапіс); 1970 год — 615 жыхароў; 1999 год — 405 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 344 жыхары, 147 гаспадарак; 2005 год — 345 жыхароў, 148 двароў[7]; 2010 год — 313 жыхароў

Культура

Дзейнічае фальклёрны гурт «Смаляніца»[8].

Турыстычная інфармацыя

  • Царква ў імя сьвяціцеля Мікалая Цудатворцы (1867)[9]
  • Абэліск (1950) на братэрскай магіле савецкіх жаўнераў і партызанаў (1941—1944)

Асобы

  • Віктар Босак — беларускі навукоўца-аграхімік, доктар сельскагаспадарчых навук[10]
  • Мікалай Слабадзянюк — тэрапэўт, заслужаны лекар Расейскай Фэдэрацыі[11]

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads