Стайкі (Вялейскі раён)
вёска ў Альковіцкім сельсавеце From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ста́йкі[1] — вёска ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ільлянскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя

У 1706 годзе згадваецца як цэнтар маёнтку ў Менскім ваяводзтве ВКЛ[2]. Згадваецца ў 1794 годзе як вёска ў фальварку Стайкі, уласнасьць Людвігі Бахдановіч. На 1800 год у маёнтку Старынкі, 14 двароў, 94 жыхары. У 1834 годзе вотчынны маёнтак Вікенція Бахдановіча; 411 сялянскіх душ. На 1865 год у Крайскай воласьці, уласнасьць Севярына Бахдановіча: маёнтак (288 сялянаў, 31 аднадворац), фальварак (1 двор, 26 жыхароў) і вёска (14 двароў, 12 жыхар). У 1886 годзе адкрыта школа граматы. Паводле перапісу 1897 году 46 двароў, 437 жыхароў; хлебазапасны магазін; маёнтак (4 двары), пасёлак (4 двары, 13 жыхароў). У 1902 годзе заснаваны вінакурны завод. На 1908 год цэнтар сельскай грамады ў Крайскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні, 27 двароў, 343 жыхары, 354 дзесяцін надзелаў.
На 1938 год у Ільянскай вясковай гміне, уласнасьць Міхаіла Бахдановіча (4 двары, 43 жыхары) і вёска (91 двор, 483 жыхары). У лістападзе 1939 году далучаны да БССР, з 15 студзеня 1940 году ў Ільянскім раёне Вялейскай вобласьці, з 12 кастрычніка 1940 году ў Альковіцкім сельсавеце, створаны калгас імя Чырвонай Арміі.
З чэрвеня 1941 году да 3 ліпеня 1944 году акупаваная нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
3 20 вераьня 1944 году ў Ільянскім, з 20 ліпеня 1957 году ў Вялейскім раёнах Маладэчанскай вобласьці. У лістападзе 1945 году створаны калгас імя К. Варашылава, які ў 1947 годзе аб’яднаў 22 гаспадаркі, 2010 га ворыва. На 1960 год у вёсцы 506 жыхароў, на 1988 год — 139 гаспадарак, 296 жыхароў; у складзе саўгасу «Стайкі», пачатковая школа, клюб, бібліятэка, крама[3].

Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Альковіцкага сельсавету[4].
Remove ads
Славутасьці
- Сядзібна-паркавы комплекс «Двор Стайкі»[5]
Насельніцтва
- 2003 год — 187 жыхароў, 104 двары.
Асобы
- Людміла Падлужная (н. 1964) — беларускі пэдагог і дэпутат палаты прадстаўнікоў
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads