Станіка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Станіка, Станейка, Стайнік — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Стэніка, Стэнэка або Штайніка (Stenike[1], Steneke, Steinicke[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -стэн- (-стан-, -стын-) (імёны ліцьвінаў Стангір, Стангель, Керстэн; германскія імёны Staniger, Stengel, Kersten) паходзіць ад гоцкага stains 'камень'[4].

У Прусіі адзначалася імя Steynicke / Steneyke / Stenike (1396, 1400 і 1483 гады)[5]. Апроч таго, у Прусіі бытавалі прозьвішчы Steincke[6], Steinke[7] і Steineke[8].

Германскае імя Steneke бытавала ў XV ст. у Рызе[9].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Станэйка (Stanejko)[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Stanike Mordasch zcu Willyun (10 лістапада 1453 году)[11]; homines… Stanyko Bielisudzik (3 ліпеня 1505 году)[12]; terris domini Nicolai Stanykovicz (27 сакавіка 1507 году)[13]; nobiles… Schymko Stanykowycz… Stanykowa (6 сьнежня 1522 году)[14]; людеи у в Оиракголскои волости… а Петка Станеиковича (28 верасьня 1523 году)[15]; Jacobus Sthanykowycz (14 жніўня 1529 году)[16].

Remove ads

Носьбіты

Стайнік (Stajnik) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[17].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads