Стангель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стангель — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Стэнгел або Стэнкель, пазьней Штангель, Штэнгель або Штынгель (Stengel[a], Stenkel[1], Stangel[2], Stängel[3], Stingel[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -стэн- (-стан-, -стын-) (імёны ліцьвінаў Стангір, Керстэн, Станвіла; германскія імёны Staniger, Kersten, Wilstan) паходзіць ад гоцкага stains 'камень'[6], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[7].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Stengel (Sztengel, Stengil)[8].
У Памор’і бытавала прозьвішча Stengel[9]. Гэтае ж прозьвішча бытавала ў ваколіцах Мэмэлю[10].
Варыянты імя ў гістарычным крыніцах: земли пустых на имя Станькелевщину (11 студзеня 1517 году)[11]; земль пустовъских у Вилкеиском повете на имя Станъкгелевъщыны а Бернатовъщыны (21 сьнежня 1522 году)[12]; Stangielia (1587—1591 гады)[13]; Stangielewicz (1603—1629 гады)[14].
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads