Стана
мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стана (Штэйн, Сьцень), Стан (Стань, Стын) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Стэн, Стын, Стан або Стэйна (Sten, Stien, Stean, Steina) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -стэн- (-стан-, -стын-) паходзіць ад гоцкага stains 'камень'[3]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Станіка, Стангель, Стангір (Станкар, Штэнгер), Керстэн (Керстын). Адзначаліся германскія імёны Steneke, Stengel, Staniger (Stanker, Steiniger), Kersten (Kerstin).
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Stanar, Stengel (Sztengel, Stengil)[4], Stonoltus[5]. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавала імя Гірстан: Presente… Girstano, ciue Brestensi (1308 год)[6].
У Прусіі бытавалі імёны: Stanno / Stene / Stenie / Stheyne (1305, 1320 і 1363 гады), Steynicke / Steneyke / Stenike[a] (1396, 1400 і 1483 гады), Stenebuth / Stenebut / Steynebuth (1339 і 1419 гады), Stenaute / Stenawte[b] (1364 і 1417 гады), Steynegaud / Steynegaude / Stenegaude (1330, 1342, 1344, 1360, 1377 і 1379 гады), Warstenne[c] (1388 год)[9]. У 1610 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Georgius Stein, Regiomontanus Borussus, у 1639 годзе — Georgius Stenike, Jastroviensis Borussus, у 1650 годзе — Johannes Steiner, Regiomontanus Borussus, у 1656 годзе — Christophorus Stein, Regiomontanus Borussus[10].
Германскія імёны Sten і Steneke бытавалі ў XV ст. у Рызе[11].
У Ноўгарадзе бытавалі імёны Станіла, Станіша, Станімір (Станмір) і Станята[12]. У рускіх берасьцяных граматах адзначалася германскае імя Стэн[13].
У Чэхіі бытавалі імёны Štan, Štainer[14]
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: nobilibus… Bartholomeo Stanyewicz… Joanne Stanowicz (4 траўня 1515 году)[15]; в Дорсунишском повете шестьдесят чоловеков… а Стеня Шошевича (26 студзеня 1516 году)[16]; земль пустовъских у Вилкеиском повете… Станевъщыны (21 сьнежня 1522 году)[17]; Стан Янович (да 1533 году)[18]; Стан Пронцевич (верасень 1536 — жнівень 1537 году)[19]; Стан Висмонтович… Стан Кундратович (1538 год)[20]; светковъ… а Гануса Станевичъ (1 кастрычніка 1540 году)[21]; на подданого господарьского тогожъ сорока на Нотя Станевича (17 траўня 1541 году)[22]; Стан Вештортович… Стан Монткович (1 ліпеня 1542 году)[23]; Noreyko Staniewicz (27 ліпеня 1553 году)[24]; боярину его королевской милости Петру Становичу (21 сакавіка 1563 году)[25]; село Станевичовъ (1554 год)[26]; Бенъко а Станъ Медиковичы (22 красавіка 1564 году)[27]; Балтромей Становичъ (1567 год)[28]; et Albertum Stano (6 красавіка 1579 году)[29]; per dictum Albertum Stanowicz (14 траўня 1580 году)[30]; еt famatum Albertum Stanowicz (20 траўня 1580 году)[31]; Vrban Stoniewicz (2 жніўня 1597 году)[32]; Wojciech Stanowicz (1621 год)[33]; ab honesto Bartholomeo Styny (1675—1677 гады)[34]; Thadeusz Szteyn Towarzysz Ussarski (4 кастрычніка 1765 году)[35]; Parafia dusiatska… Sztejniczki folwark (1784 год)[36][d].
Remove ads
Носьбіты
- Стан Янавіч — высакадворскі баярын, які ўпамінаецца да 1533 году
- Стан Пронцавіч — гарадзенскі баярын, які ўпамінаецца паміж 1536 і 1537 гадамі
- Пётар Мікалаевіч, Аўгуштын Марцінавіч і Ян Марцінавіч Становічы — расенскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1597 годзе[57]
Штэйн (Szteyn) — літоўскі шляхецкі род з Аршанскага павету[58].
На 1903 год існаваў засьценак Штайнішкі ў Вількамірскім павеце Ковенскай губэрні[59].
На 1905 год існавалі засьценкі 1-я, 2-я і 3-я Станішкі ў Лынтупскай воласьці[60].
На 1906 год існавала вёска Букштыны[61] (цяпер частка вёскі Навікоў на гістарычнай Віцебшчыне).
Вітгірэн-Штанэн (Witgirren-Stannen) — былая вёска каля Рагніту ў Прусіі[62].
На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Стэйнішкі, у гістарычнай Прусіі — Штайнаў і Штэнкен.
Remove ads
Заўвагі
- Адзначалася германскае імя Steinicke (Steinecke)[7]
- Адзначалася германскае імя Steinolt[7]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Wærstan[8]
- Таксама:
- Станіла, Станела, Станель (адзначалася старажытнае германскае імя Stennell[37], германскае імя Steinel[7]): в Станила Ивашьковича (каля 1488 году)[38], homines… Stanielo (3 чэрвеня 1510 году)[39], землю… Станелевъщыну (17 студзеня 1523 году)[40], Jakiel Stanieliew. <…> Urban a Januc Stanilowiczy <…> Jakob Stanieliew. (1558 год)[41], Staniełowicze (1744 год)[42];
- Станюн (адзначалася старажытнае германскае імя *Steinin[43]): Daniel Staniun (1690 год)[44];
- Стынегота (адзначалася старажытнае германскае імя Godstan[45]): Stinegota capitaneus Scalowitarum (Хроніка Прускай зямлі)[46];
- Сьцягрым (адзначалася старажытнае германскае імя Steingrímr[47][48], Staigrim[49][50]): на гістарычнай Смаленшчыне існуе вёска Сьцягрымава;
- Букштын (адзначалася старажытнае германскае імя Burgstan[51]): Букштыны (Buksztyn) — прыгонныя з ваколіцаў Валожына, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[52];
- Гаўштан: на 1913 год існавала мясцовасьць Гаўштаны (Gowsztany) у Немянчынскай парафіі[53]
- Нястан: Нестан Миколаевич (1538 год)[54], Нестен Кривитевич (1 ліпеня 1542 году)[55], Jan Jakubowicz, syn jego Nestan (30 сьнежня 1598 году)[56], на гістарычнай Мазыршчыне існуе вёска Нястанавічы, на гістарычнай Ашмяншчыне — Нястанішкі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads