Керстэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Керстэн (Керстын, Керстэйн, Керстан, Керштан, Керштайн, Карштэн), Герштан (Герштэн, Герштын) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Remove ads
Паходжаньне
Керстын, Гарстын, Гейрштайн, Карстэн або Керстэн (Kerstin, Garstin[1][2], Geirsteinn[3], Karsten[4], Kersten[4]) і Станігер або Станкер (Staniger, Stanker[5]) — імёны германскага паходжаньня[6]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гермонт, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Geromont, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[7], а аснова -стэн- (-стан-, -стын-) (імёны ліцьвінаў Стангір, Стангель, Станвіла; германскія імёны Staniger, Stengel, Wilstan) — ад гоцкага stains 'камень'[8].
У Польшчы гістарычна бытавала імя Girstan (Kerstan): Presente… Girstano, ciue Brestensi (1308 год)[9], Kerstano (1291 год)[10].
У Прусіі бытавала імя Girstenne / Kirstan (1388, 1389 і 1448 гады)[11]. У 1573 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаліся Laurentius Kirsten, Lobauiensis Borussus… Georgius Kirsten, Regiomontanus Borussus, у 1609 годзе — Thomas Kersten, Passenheimensis Borussus, у 1613 годзе — Wilhelmus Kersten, Fridricus Kersten, Regiomontani Borussi, у 1645 годзе — Johannes Kärstinius, Regiomontanus Borussus… Johannes Kierstin, Borussus, у 1646 годзе — Johannes Kersten, Regiomontanus, у 1654 годзе — Christoph Kerstein, Regiomontanus Borussus[12]. У ваколіцах Мэмэлю адзначалася прозьвішча Gersten[13].
У Польшчы ў 1524 годзе адзначалася прозьвішча Kierstyn, у 1535 годзе — Kirsten, у 1562 годзе — Kierstan, у 1574 годзе — Kirstein (Kirstain), у 1625 годзе — Kersten, у 1770 годзе — Kierszten (Kiersztenn)[14].
Варыянты імя ў гістарычным крыніцах: Lyersthano[a] Kuzmycz (1483 год)[15]; полоцкии… Керъстан, рядца (2 ліпеня 1507 году)[16]; рижане, немци, на имя Керстан а Ганус, а Ирикъ (5 сакавіка 1510 году)[17]; земли въ Клецкомъ повете… а Керстановщыну (7 сакавіка 1524 году)[18]; Юзофъ Керстановичъ (1567 год)[19]; Claus Kierstein civem Caunensem (3 красавіка 1579 году)[20]; Claus Kiersten (10 красавіка 1579 году)[21]; contra Georgium Kierstin (3 сьнежня 1584 году)[22]; чоловека… Керстана (12 лютага 1599 году)[23]; wsi Kiersztaniszki (5 лістапада 1619 году)[24]; Valentinus Karszten, Parochus Szweksznensisa (1620 год)[25]; Anna Gierszten (1743 год)[26]; Marianna Kiersztejn (1781 год)[27]; Cecylia Giersztyn (1814 год)[28]; Leonard Giersztan (1815 год)[29].
Remove ads
Носьбіты
- Мацей і Войташка Керстанавічы — наваградзкія баяры, якія ўпамінаюцца ў 1526 годзе[30]
- Міхаіл Герштановіч — настаўнік Краснагорскай народнай вучэльні на 1897 год[31]
Карштэйны (Керштэйны) — літоўскі шляхецкі род[32].
Керштайны — літоўскі шляхецкі род[33].
Кірстэйны (Kirstein) гербу ўласнага — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[34].
Керстан (Kierstan), Керштан (Kiersztan) і Керштын (Kiersztyn) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[35].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Гарштаны ў Віленскім ваяводзтве[36].
У гістарычнай Прусіі існуе вёска Герштэнэн і тры вёскі з назвай Керштанова.
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
- Паводле публікацыі 1939 году, пэўна, памылка пры напісаньні: мае быць Kyersthano[15]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads