Станіслаў Нарбут (лекар)
беларускі і польскі лекар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Станісла́ў На́рбут гербу «Трубы» (па-польску: Stanisław Ostyk – Narbutt; 4 траўня 1853, маёнтак Шаўры Лідзкага павету, цяпер Воранаўскі раён Гарадзенскай вобласьці — 11 сакавіка 1926, Браслаў) — беларускі лекар-навуковец, грамадзкі дзяяч, мэцэнат.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і Тэадора і Хрысьціны Нарбутаў. У сям’і было 11 дзяцей, трое зь якіх памерлі ў маленстве; Станіслаў быў наймалодшы[7].
Скончыў 1-ю віленскую клясычную гімназію (1871), у 1872 року паступіў на лекарскі факультэт Баварскага ўнівэрсытэту ў Мюнхэне, выключаны за ўдзел у студэнцкіх забурэньнях. Каб аднавіцца, сплаціў буйны штраф[8]. 7 жніўня 1879 абараніў дысэртацыю аб каўтуне(d) на ступень доктара мэдыцыны[9] і практыкаваў па спэцыяльнасьці.
З 1882 року працаваў вольнапрактыкуючым лекарам у Браславе і Друі. У 1891 року скончыў Дэрпцкі ўнівэрсытэт, каб атрымаць дазвол на лекарскую практыку. З 1904 року — на пасадзе лекара Нова-Аляксандраўскага павету[9]. У 1906 року зь ягонай дапамогай у Браславе была адкрытая земская лячэбніца. Пад ягоным кіраўніцтвам дзейнічала добраахвотнае таварыства пажарнай аховы[10], народны тэатар і таварыства народнай цьвярозасьці[7].
У 1901 року ажаніўся зь Людвікай Рудніцкай[11].
У Першую сусьветную вайну ўзначальваў лязарэт на Паўночна-Заходнім фронце. У 1917 року цяжка паранены, часткова ампутаваная нага. У 1919 року вярнуўся на пасаду павятовага лекара. Выдаваў сатырычную газэту «Duch Brasławca» («Дух Браслаўца»)[11].
У 1925 року сышоў зь дзяржаўнай службы, але працягваў займацца прыватнай практыкай. У пачатку сакавіка 1926 року засьцюдзіўся падчас візыту да хворага[8] і 11 сакавіка сканаў ад запаленьня лёгкіх. Пахаваны на Замкавай гары ў Браславе.
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн сьвятога Станіслава III ступені (1914)
Сям’я
З жонкай Людвікай мелі сына Станіслава (1906) і дачок Марыю (1902; у шлюбе Баўэр)[12], Ванду (1904) ды Галіну (1910)[8].
Ушанаваньне памяці
Яшчэ пры жыцьці лекара вуліцы ў Браславе была дадзеная назва Нарбутаўская (пасьля прыходу бальшавікоў у 1939 року перайменаваная ў Кірава).
У 1927 року на сродкі браслаўцаў Станіславу Нарбуту пастаўлены помнік на ягонай магіле на Замкавай гары. Звандалізаваны за савецкім часам, адноўлены ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х[13].
У 2003 року Белпошта выпусьціла капэрту з памятнай маркай, прысьвечанай 150-роччу з дня нараджэньня Станіслава Нарбута[14][15].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads