Сувіды
былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Суві́ды[1] — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавету, месьцілася за 25 км на поўдзень ад Брагіна, 16 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Чарнігаў[a]), 143 км ад Гомеля.
Пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджваньня жыхары (83 сям'і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Афіцыйна ліквідавана 20 жніўня 2008 году[3].
Remove ads
Гісторыя
Карона Каралеўства Польскага

14 верасьня 1686 году лясьнічы Лаўрын з Бабчына пад прысягай паведаміў у Оўруцкім гродзкім судзе, што так з-за казакоў, як і з-за войска Вялікага Княства Літоўскага, зь вёскі Сувіды адыйшлі 6 дымоў (×6 — прыкладна 36 жыхароў)[4]. І гэта ці не найранейшая пісьмовая зьвестка пра паселішча[b].
28 чэрвеня 1687 году Сувіды названыя ў справе Оўруцкага гродзкага суда сярод паселішчаў часткі Брагінскага маёнтку ваяводзіча бэлзскага, каралеўскага палкоўніка Яна Канецпольскага, зруйнаваных працяглым (ад лістападу 1686 года да самых świątek zielonych) пастоем рэестравых казакоў запарозскага палкоўніка Паўла Апостала Шчуроўскага. У іх 8 пазасталых дварах (каля 48 жыхароў) разьмясьціліся 10 казакоў і 8 коней. Вяскоўцаў прымусілі справіць ажно 3 вазы, кожны з хамутом, раменнай шляёй, касой, сякерай, рыдлёўкай, біклагай, мазьніцай з двума гарцамі дзёгцю; зь іх выбралі здору 3 вядры, аўса 362 вядры, легуміны 12 вёдраў, 8 пар хустаў палатна на ўладкаваньне паходных шатроў, за порах, 15 кабаноў (wieprzow), 18 падсьвінкаў, 60 кур, за ўсё — 721 злоты[5].
Згодна з «Тарыфам падымнага падатку Оўруцкага павету 1734 г.», складзеным на падставе папярэдняй люстрацыі, вёска Сувіды (Sowidy) — у палове Брагінскага маёнтку, якую дагэтуль шмат гадоў трымаў у заставе ад паноў Канецпольскіх дорпацкі падкаморы пан Аляксандар Антоні Бандынэлі[6]. А. Бандынэлі спачыў у 1733 годзе і менавіта тады князь Міхал Сэрвацы з старэйшай галіны і апошні ў родзе Вішнявецкіх ці не ўпершыню падпісаўся як «hrabia... na Brahiniu»[7].
Наведвалі вёску Сувіды і гайдамакі[8]:
Тот же секунд-майор Галцов 25 августа 1750 г. рапортовал: «сего августа 25 дня писал к нему польского местечка Лоева, владельца конюшенного и ротмистра Антония Рокицкого местечка Брагина управитель шляхтич Верига, что сего августа против 25-го числа разбойников 12 ч-к, в ночи при селе Игрушине попа Павла Лазниченка разбили и двор огнем спалили, и жида разбили и огнем сожгли, а жидовку до смерти скололи; да в деревне Сувиде жида разбили, а жидовку огнем же зжгли и жиденка до смерти скололи, которое де село Игрушин и дер. Сувида разстоянием от Днепра против Любич с 15 верст»
На 1754 год з 26 двароў (×6 — прыкладна 156 жыхароў) вёскі Сувіды[c] Брагінскага маёнтку «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачваліся 4 злотыя і 1 грош, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 16 злотых і 4 грошы[9]. У тым жа годзе маёнтак Брагін быў куплены ў княгіні Эльжбэты, дачкі Міхала Сэрвацыя, Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім.

Перапісы габрэйскага насельніцтва 1765, 1778 і 1784 гадоў засьведчылі пражываньне ў Сувідах адпаведна 5, 2 і 2 гаспадароў, плацельшчыкаў пагалоўшчыны, прыналежных да Брагінскага кагалу[10].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Сувіды апынуліся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[11]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, вядома, што вёскамі Пучын і Сувіды «по праву арендному» валодаў амсьціслаўскі падстолі Базыль Солтан[12].
Найноўшы час
9 лютага 1918 годe, яшчэ да падпісанmня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Сувіды ў складзе Савіцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліс ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[13].
1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Remove ads
Насельніцтва
- 1986 год — жыхары (83 сям’і) пераселены.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads