Сунгард

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сунгард (Сонгард)  — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Сунгарт або Сонгарта (Sungart, Songarta) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -сун- (-сон-) (імёны ліцьвінаў Сунігайла, Сонгуць, Сонкін; германскія імёны Sunigelo, Sunegod, Sunken), паходзіць ад гоцкага sunja 'праўда', sunis 'сапраўдны'[2], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[3].

Адпаведнасьць імя Сунгард германскаму імю Sungart (Songarta) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: wioski… Songardy (1782—1783 гады)[5]; Sungardy, jezioro w powiecie brasławskim (1784 год)[6].

Remove ads

Носьбіты

На гістарычнай Браслаўшчыне існуюць вёска Сунгарды і возера Сунгарды.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads