Санель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Санель (Саніль), Сяніла (Сенель), Сініла (Сініль) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Саніла або Сяніла (Sanilo, Senilo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова сан- (сен-), магчыма, паходзіць ад гоцкага *swans 'лебедзь'[2].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Петель Сенелевичъ[3], Стецько Сенелевичъ… Яцъко Сенелевичъ… Якубъ Сенелевичъ[4] (1528 год); Mordas Sanieliewicz (1558 год)[5]; Józef Żynielewicz (7 лютага 1780 году)[6]; David Senełowicz (XVIII ст.)[7].
Remove ads
Носьбіты
- Пецель, Стэцка, Яцка і Якуб Сянелевічы — ваўкавыскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Яўсей Сінілевіч — жыхар мястэчка Начы (каля Чашнікаў), які ўпамінаецца ў 1632[8] і 1633[9] гадох
Саналевіч (Sanalewicz) і Санілевіч (Sanilewicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[10].
У канцы XVIII ст. на гістарычнай Аршаншчыне адзначаўся шляхецкі род Сінілаў[11].
На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Сіняло.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads