Нача (Менская вобласьць)
вёска ў Хацюхоўскім сельсавеце Крупскага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
На́ча[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Начы. Уваходзіць у склад Хацюхоўскага сельсавету Крупскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца за 14 км на захад ад места і за 8 км ад чыгуначнай станцыі Крупкі, каля аўтамабільнай дарогі Менск — Ворша.
Нача — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны).
Remove ads
Назва
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Нача ўпамінаецца ў 2-й палове XVI ст., калі яна ўваходзіла ў склад Барысаўскага староства Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У 1586 годзе ваявода віленскі Крыштап Мікалай Радзівіл «Пярун» заснаваў тут мястэчка. У зьвязку з спуташэньнямі, якія ўчынілі войскі Маскоўскай дзяржавы ў час Інфлянцкай вайны кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў жыхарам Начы палёгкі і вызваліў іх ад падаткаў на 20 гадоў.
Паводле інвэнтару Барысаўскага староства 1670 году, у Начы было 27 цяглых і 5 вольных дымоў, існавалі вуліцы: Аршанская, Татарская, Ганчараўская, Віленская, Жаберыцкая і Лукомская, большасьць зь якіх па вайне Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) былі парожнімі. Мястэчка знаходзілася ў валоданьні ўдавы пана Казаноўскага. У 1784 годзе ангельскі падарожнік Уільям Корб спыняўся ў Начы, якую згадаў у сваёй кнізе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Нача апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Барысаўскім павеце Менскай губэрні[2]. У 1797 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перавялі мясцовую ўніяцкую царкву ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), якую таго ж году наведаў маскоўскі гаспадар Павал I. Мясцовыя жыхары спрабавалі перадаць апошняму пэтыцыю з просьбай вярнуць царкву Сьвятому Пасаду, аднак безвынікова — у Начу ўвялі расейскія войскі, некаторых местачкоўцаў пакаралі[3]. На 1800 год у Начы было 46 двароў, дзеяла царква, працавалі сукнавальня і паштовая станцыя. Частка мястэчка знаходзілася ў валоданьні М. Радзівіла, частка — у царкоўнай плябаніі. У вайну 1812 году Начу спалілі францускія войскі (200 двароў). У 1813 годзе тут збудавалі новую драўляную царкву. На 1858 год Нача знаходзілася ў складзе маёнтку Старабарысава, у валоданьні вялікага князя Мікалая Мікалаевіча. У 1875 годзе расейскія ўлады з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага адкрылі ў мястэчку народную вучэльню (у 1892 годзе навучаліся 42 хлопчыкі і 10 дзяўчынак). На 1885 год Нача мела статус сяла і цэнтру воласьці, тут было 54 двары, дзеяла царква, працавалі валасная ўправа, школа і вадзяны млын. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 112 двароў, дзеяла царква, працавалі народная вучэльня, хлебазапасны магазын, крама і карчма. Існаваў аднайменны хутар, дзе было 3 двары і працаваў вадзяны млын. На 1909 год у Начы было 120 двароў. У 1910 годзе пачала працаваць земская школа.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Начу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Нача абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. 20 жніўня 1924 году Нача стала цэнтрам сельсавету Крупскага раёну Барысаўскай, з 18 чэрвеня 1927 году Аршанскай акругі, з 20 лютага 1938 году Менскай вобласьці. На 1926 год у сяле было 157 двароў, працавала школа (у 1925 годзе — 72 вучні, 1 настаўнік). У 1929 годзе савецкія ўлады перарабілі царкву пад установу культуры. У 1932 годзе пачала працаваць лякарня. На 1941 год у Начы было 118 двароў. У Другую сусьветную вайну з 1 ліпеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху
На 1998 год у Начы было 222 двары, на 2000 год — 201, на 2010 год — 200. У 2008 годзе Нача атрымала афіцыйны статус «аграгарадку». 28 траўня 2013 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Нацкага сельсавету вёску перадалі ў склад Хацюхоўскага сельсавету[4].
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: 1858 год — 162 рэвіскія душы; 1885 год — 480 чал.; 1897 год — 731 чал. у сяле Начы і 10 чал. на хутары Начы
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 799 чал.; 1926 год — 783 чал.; 1941 год — 564 чал.; 1959 год — 530 чал.; 1998 год — 644 чал.[5]; 2000 год — 538 чал.[6]
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 564 чал.
Інфраструктура
У Начы працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Забудова
Вуліцы і пляцы
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Паўднёвая вуліца | Папоўшчына вуліца |
Паўночная вуліца | Татаршчына вуліца[7] |
Турыстычная інфармацыя
Страчаная спадчына
- Царква Сьвятой Тройцы (1813)
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads