Сяргей Балановіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Балановіч
Remove ads

Сяргей Балановіч (нар. 29 жніўня 1987 году, Пінск, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца віцебскага МЛ.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец СДЮШАР-3 гораду Пінску. Гуляў за пінскую «Хвалю». У 2008 годзе перабраўся ў салігорскі «Шахцёр», дзе хутка стаў адным з асноўных гульцоў. Звычайна выступаў на пазыцыі правага паўабаронцы, пазьней стаў чаргавацца на гэтай пазыцыі з Аляксеем Рыясам. 7 чэрвеня 2013 году ў матчы за зборную атрымаў траўму, але празь месяц вярнуўся ў асноўны склад. Па заканчэньні сэзону 2013 году ў паслугах Балановіча былі зацікаўлены некалькі клюбаў, у прыватнасьці, менскае «Дынама»[5]), але ў выніку ў лютым 2014 году падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[6].

У жніўні 2014 году перайшоў у пермскі «Амкар»[7], дзе здолеў замацавацца ў асноўным складзе. Па заканчэньні сэзону 2017—2018 гадоў «Амкар» спыніў існаваньне, і ў ліпені 2018 году паўабаронца вярнуўся ў «Шахцёр»[8], дзе неўзабаве таксама стаў гульцом пачатковага складу. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт з салігорскім клюбам[9]. У студзені 2021 году быў адхілены ад складу «Шахцёру», ня трапіў на збор каманды ў ААЭ і неўзбаве пакінуў клюб[10]. У лютым 2021 году стаў гульцом тальяцінскага «Акрону» з расейскай ФНЛ[11], дзе гуляў да сканчэньня сэзону 2020—2021 гадоў.

У ліпені 2021 году стаў трэнавацца з «Слуцкам» і ў жніўні афіцыйна ўзмоцніў склад клюбу[12]. Гуляў пераважна ў пачатковым складзе каманды. У студзені 2022 году пакінуў «Слуцак»[13], а ў лютым стаў гульцом рагачоўскага «Макслайну»[14]. У якасьці гульца стартавага складу дапамог «Макслайну» паводле вынікаў сэзону 2022 году прасунуцца ў Найвышэйшую лігу, куды клюб, аднак, ня быў дапушчаны. У лютым 2023 году падоўжыў пагадненьне з «Макслайнам»[15], які пераехаў у Віцебск. У лютым 2024 году зноў падоўжыў кантракт з клюбам[16]. Улетку стала вядома, што Балановіч можа стаць галоўным трэнэрам каманды, пасьля таго як яе пакінуў Юры Пунтус[17]. Аднак гулец працягнуў гульнёвую кар’еру, а па заканчэньні сэзону зноў падпісаў новы кантракт з клюбам[18].

Міжнародная

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку на чэмпіянаце Эўропы ў Швэцыі ўлетку 2009 году. 7 чэрвеня 2012 году дэбютаваў за нацыянальную зборную ў таварыскім матчы супраць зборнай Летувы. Пазьней пачаў трывала выклікацца ў зборную. Галоўны трэнэр Георгі Кандрацьеў пачаў часьцей выкарыстоўваць Балановіча на пазыцыі правага абаронцы.

Remove ads

Дасягненьні

  • Чэмпіён Беларусі: 2020
  • Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2010, 2011, 2012, 2013, 2018
  • Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2019
  • Уладальнік Кубка Беларусі: 2014, 2019
  • У сьпісе 22 найлепшых гульцоў чэмпіянату Беларусі: 2012, 2013, 2014

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads