Сяўкі
вёска ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяўкі́[1] — вёска ў Лоеўскім раёне Гомельскай вобласьці, уваходзіць у склад Бывалькаўскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Першая зьвестка пра паселішча сустрэтая ў акце абмежаваньня Брагінскай воласьці 1512 г.[a], праведзенага згодна з указам караля Жыгімонта Старога дзеля чалабітнай князя Міхайла Васільевіча Збаражскага, які жадаў атрымаць яе «на вечнасьць»[3][b]:
…з таго балота ў Кабылі Брод, з таго брода ў Пясочню рэчку, тою рэчкаю ўздоўж папалам у сяло Брагінскае Дамамірку, каторая рэчка пайшла тапіламі і балотам у рэчку Чэрэтынскую ў Гнілушу, з Гнілушы праваю стараною ў Іванкаў востраў балотам уздоўж папалам у Белкіну, тою рэчкаю ў Калодну, з Калодны ў Крымок, тою рэчкаю ў востраў Сяўкоўскі, называны Доўгі, праваю стараною ў Сяўкоўку, з той рэчкі балотам уздоўж папалам у Дуброву Сяўкоўскую ў Ператок логам грываю ўперад праваю стараною ў Капец, адтуль у Крыніцу Чэрэтаваху, ад Чэрэтавахі логам праваю стараною ў прыдыскае гало папалам ровам, з таго гала і рову праваю стараною ў Кнітавую лазу ўздоўж папалам, тою лазою ў балота Загацішча…
З гэтага вынікае, што востраў Доўгі і Дуброва каля рэчкі Сяўкоўкі былі угодзьдзямі сяла Сяўкоў (Сяўкоўцаў), паўзь якія праходзіла мяжа Брагінскай воласьці зь іншымі ўладаньнямі, імаверна, зь Любецкай воласьцю.
Ад 1517 году Брагінскім маёнткам валодалі сыны М. Збараскага[c] князі Хведар (†1533), потым Аляксандар (†1555) Вішнявецкія. У 1559 годзе кароль Жыгімонт Аўгуст пацьвердзіў права на Брагінскія добры князям Аляксандру, Максіму і Міхаілу Аляксандравічам Вішнявецкім. Князь Максім у 1565 годзе спачыў, не пакінуўшы нашчадкаў[6].
Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва (разам з Брагінскай воласьцю і Сяўкоўцамі) было далучана да Кароны Польскай[7].
Карона Каралеўства Польскага


У 1574 г. пры разьдзеле Брагінскага маёнтку паміж Аляксандрам Аляксандравічам і Міхаілам Аляксандравічам Вішнявецкімі «Село Севковцы з людми отчизными, з даню грошовою, з дубровами, чертежами, лесами, полми, сеножатми» дасталося князю Міхайлу[9][d].

У «Тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павету 1734 г.» Сяўкі[e] – у палове Брагінскіх добраў, якую дагэтуль шмат гадоў трымалі у заставе ад ад паноў Канецпольскіх паны Сілічы[12]. Але ўжо ў 1833 годзе князь Міхал Сэрвацы з старэйшай галіны і апошні ў родзе Вішнявецкіх ці не ўпершыню падпісаўся як «hrabia... na Brahiniu», відавочна, выкупіўшы увесь маёнтак у крэдытораў[13].


На 1754 год з 4 двароў (×6 — прыблізна 16 жыхароў) хутару Сяўкі Брагінскага маёнтку «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачвалася 18 грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 2 злотых і 12 грошаў[14]. У тым жа годзе маёнтак Брагін быў куплены ў княгіні Эльжбэты, дачкі Міхала Сэрвацыя, Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім, войскім ашмянскім. У сьпісе дакумэнтаў архіву князёў Шуйскіх згаданы інвэнтар 1760 году часткі добраў паноў Ракіцкіх. Сярод іх – вёска Сяўкі[f][15].
Згодна зь перапісам габрэйскага насельніцтва 1765 году, на хутары Сяўкі (Suwki) пражывалі 5 гаспадароў — плацельшчыкаў пагалоўшчыны, якія належалі да Брагінскага кагалу[16].
Вёска Сяўкі прысутная ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства, датаванай 27 днём жніўня 1783 году.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Сяўкі — у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 года Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[17]. Паводле «Камерального описания… Речицкой округи» 1796 г., вёску Сяўкі, супольную ўласнасьць братоў Людвіка і Алаіза Рафала Ракіцкіх, трымаў у арэндзе харунжы Антоні Мрачкоўскі[18].
У парэформавы пэрыяд вёска Сяўкі адміністрацыйна належала да Дзяражыцкай воласьці.
Згодна зь перапісам 1897 году, у Сяўках — 62 двары, 381 жыхар, школа граматы. Побач месьціўся пасёлак з 9 дварамі і 67 жыхарамі[2]. На 1909 год у вёсцы налічвалася 74 двары, 508 жыхароў[19].
Найноўшы час
9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Сяўкі ў складзе Дзяражыцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[20].
1 студзеня 1919 г., згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Да 1 сьнежня 2009 году зьяўлялася цэнтрам Сяўкоўскага сельсавету. 1 сьнежня 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Сяўкоўскага сельсавету ў Бывалькаўскі сельсавет[21].
Remove ads
Славутыя землякі
- Яўсей Канчар (1882-1979) — беларускі палітычны дзеяч, гісторык, публіцыст, вучоны ў галіне эканамічнай геаграфіі.
Заўвагі
- Не з XIX ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[2]
- Поўны зьмест дакумэнту гл.:[4]
- У 1490, 1511, 1512 гадох ён ужо, бывала, падпісваўся Вішнявецкім, а ў 1517 годзе, незадоўга да сьмерці, Вішнявецкім і Збараскім[5].
- Чарнігаўскі гісторык І. В. Кандрацьеў сьцьвярджае, што князі Вішнявецкія ў 1574 г., сярод іншых памежных сёлаў, нібыта прыналежных раней да Любецкага староства, прыгарнулі да Брагіна і Сяўкоўцы[10]. Раней дасьледчык беспадстаўна атаясаміў Сяўкі зь вёскай Асек (Osiek), якая ў больш позьніх крыніцах колькі разоў згадвалася побач зь любецкім Малажынам. А вынікам усёй працы аўтара стала мапа-фантасмагорыя, зьмешчаная ў манаграфіі пра Любецкае староства[11]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads