Малажын
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ма́лажын — вёска знаходзіцца ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці й зьяўляецца цэнтрам Малажынскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Карона Каралеўства Польскага
У пісьмовых крыніцах найраней паселішча згаданае 1 жніўня 1595 году[a], якім пазначана каралеўская[b] «Danina selca Malezyna y dubrowy Poteszowki y Osieka» у Любецкай воласьці Кіеўскага ваяводзтва шляхетнаму Пацею Станіслававічу Сурыну[2].
Надалей Малежын прысутны ў люстрацыі старостваў Кіеўскага ваяводзтва 1616 году. Належаў да Любецкага староства, якое пажыцьцёва трымаў пан Мікалай Струсь. Агульны пабор з 6 падданых складаў 27 злотых[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Малажын – у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[4]. У крыніцы, заснаванай на зьвестках рэвізіі 1795 году, сказана, што вёска Малежын у складзе Лоеўскіх добраў належала генэралу-лейтэнанту польскай службы Юзафу Юдыцкаму[5].
У парэформавы пэрыяд вёска Малажын адміністрацыйна належала да Дзяражыцкай воласьці.
Згодна зь перапісам 1897 году ў Малажыне — 125 двароў, 892 жыхары[1]. На 1909 год у вёсцы налічвалася 188 двароў, 1162 жыхароў, побач месьціўся аднадворны фальварак з 3 жыхараміку[6].
Найноўшы час
9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Малажын у складзе Дзяражыцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[7].
1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР
Remove ads
Насельніцтва
- 2019 год — 204 двары, 513 жыхароў[8]
Заўвагі
- Не з XVIII ст. і не ў Дзяражыцкай воласьці (бо да 1860-х гг. не існавала), як пісаў С. В. Марцэлеў[1]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads