Сібірская фэдэральная акруга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сібірская фэдэральная акруга (па-расейску: Сибирский федеральный округ) — фэдэральная акруга ў сібірскай частцы Расеі. Утвораная ў Расейскай Фэдэрацыі ўказам прэзыдэнта РФ ад 13 траўня 2000 году. Мае ў сваім складзе 12 суб’ектаў, сярод якіх ёсьць як рэспублікі, так і аўтаномныя і нацыянальныя ўтварэньні і рэгіёны. Тэрыторыя акругі складае 30% ад тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі (другая па памеры, не нашмат саступае Далёкаўсходняй фэдэральнай акрузе). Акруга мае ў сваім складзе, як сухапутную міжнародную мяжу — Паўднёвую Сібірскую мяжу акругі і Расейскай Фэдэрацыі, так і марскую міжнародную мяжу — Паўночную Сібірскую мяжу акругі і Расейскай Фэдэрацыі. Галоўная ўправа акругі разьмешчана ў найбуйнейшым месьце акругі Новасібірску.
Remove ads
Прававы стан акругі
Фэдэральная акруга не зьяўляецца часткай адміністрацыйнага дзяленьня Расейскай Фэдэрацыі (суб’ектам Расейскай Фэдэрацыі).
Буйныя месты
Месты больш за 100 тысячаў чалавек
| Новасібірск | 1 567 087 |
| Омск | 1 173 854 |
| Краснаярск | 1 052 218 |
| Барнаул | 635 550 |
| Іркуцк | 620 099 |
| Томск | 569 428 |
| Новакузьнецк | 550 127 |
| Кемерава | 549 159 |
| Улан-Удэ | 426 650 |
| Чыта | 339 453 |
| Брацк | 236 313 |
| Ангарск | 227 507 |
| Бійск | 203 832 |
| Пракоп’еўск | 200 547 |
| Нарыльск | 176 251 |
| Абакан | 176 212 |
| Рубцоўск | 146 394 |
| Кызыл | 114 181 |
| Северск | 108 105 |
| Ачынск | 106 029 |
| Берцк | 102 608 |
Склад акругі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

