Сілічы (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сі́лічы[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мокраўскага сельсавету. Знаходзіцца за 16 км на поўнач ад Пружанаў, 28 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Remove ads
Мінуўшчына
За расейскім часам — у Рудніцкай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. Паводле перапісу 1897 року 213 жыхароў, 30 двароў.
За польскім часам — у гміне Руднікі Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[4]. У 1921 — 137 жыхароў, 29 двароў.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. У 1940 року ў вёсцы 144 жыхары, 48 двароў. У ліпені 1942 вёска спаленая нацыстамі, забітыя 44 жыхары.
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1970 год — 102 жыхары; 1999 год — 65 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 63 жыхары, 36 гаспадарак; 2005 год — 69 жыхароў, 36 двароў[5]; 2010 год — 63 жыхары
Транспарт
Турыстычная інфармацыя
- Магіла ахвяраў фашызму (1942)
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads