Тыдман
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тыдман, Дытман (Дзітман, Дзітмань) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Тэўтман або Дытман, пазьней Тыдман (Teutman, Ditman, Tiedmann) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага þiuda[2], германскага þeudo[3] 'род, народ'[4], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[5], германскага man 'чалавек'[6].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Tydeman[7].
У ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Dittmann[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Петръ Дитмоневичъ (XVI ст.)[9]; wdowa Ditmanowa (24 красавіка 1675 году)[10]; Dittman Andr., Wilda-Littuan. (1689 год)[11]; Dittmannus Dav. Vilnen. Littvan. (1691 год)[12]; Parafia dusiatska… Dytmanie (1784 год)[13].
Remove ads
Носьбіты
Тыдманы (Tydman) — літоўскія шляхецкія роды зь Вільні і Троцкага павету[14][15].
Дытман (Dytman) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[16].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads