Тэўдыла (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэўдыла, Таўціл (Тэўціл, Тоўтэль, Тальціл), Тыцель — мужчынскае і жаночае імя.
Паходжаньне
Тэўдыла, Тэўтыла або Тытыла (Theudilo, Theutila, Teudila, Teutilo, Titila) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -тэўд- (-дэўт-, -тыд-) (імёны ліцьвінаў Таўтвід, Таўтывіл, Таўтгерд; германскія імёны Teutwidis, Theudowills, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага þiuda[2], германскага þeudo[3] 'род, народ'[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: пан Товтил(ъ)[5], Товтилу у Рудоминскои волости три чоловеки[6] (1440—1492 гады); у Кернове Совириму Тителевичу два чоловеки (7 лістапада 1442 году)[7]; листъ Урбана Тольтиловича (3 траўня 1587 году)[8]; Тевтила (Хроніка літоўская і жамойцкая)[9].
Remove ads
Носьбіты
- Тэўдыла — манах, сын караля вэстготаў Сісебута
- Тэўдыла — меркаваная жонка караля вэстготаў Сьвінтылы
- Таўціл — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ад вялікага князя Казімера
- Савірым Тыцелевіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1442 годзе
У XVI ст. існаваў маёнтак Дыўдзілавічы (Дывдиловичи) у Жамойцкім старостве[10].
На гістарычнай Віленшчыне існаваў засьценак Таўтулішкі (Tautuliszki)[11].
У Ашмянскай парафіі існаваў засьценак Тоўтэлі (Towteli)[12].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads